Валянцін Вялічка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянці́н Уладзі́меравіч Вялі́чка (15 чэрвеня 1944, в. Сідараўцы, Менская вобласьць — 9 сакавіка 2018) — беларускі дыплямат, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Латвіі (1993—1997) і ва Ўкраіне (2001—2016).

Хуткія факты Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1944 году ў вёсцы Сідараўцы, на тэрыторыі пад акупацыяй Трэцяга Райху, у тагачасным вялейскім раённым камісарыяце Генэральнай акругі Беларусь Райхскамісарыята Остлянд, цяпер Валожынскі раён Менскай вобласьці Беларусі.

15 красавіка 1993 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Латвія[1]; 8 чэрвеня 1994 году стаў дадаткова амбасадарам у Рэспубліцы Фінляндыі па сумяшчальніцтве[2]. Заставаўся на гэтых пасадах да 10 верасьня 1997 году, калі быў адстаўлены й адначасова прызначаны Міністрам па справах Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў[3]. З пасады міністра быў адстаўлены 10 сьнежня 1998 году[4].

З 20 студзеня 1999 году быў першым намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[5]. 8 чэрвеня 2001 году быў адстаўлены з гэтай пасады й адначасова прызначаны амбасадарам ва Ўкраіне[6], на гэтай пасадзе знаходзіўся да 13 чэрвеня 2016 году.

8 чэрвеня 2004 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[7]. Таксама быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР.

Памёр 9 сакавіка 2018 году[8].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads