Ігар Трухаў

беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Трухаў (нар. 19 жніўня 1976 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. На сёньня працуе на пасадзе галоўнага трэнэра дублюючага складу наваполацкага «Нафтану».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Клюбная кар’ера

Пачаў кар’еру ў Віцебску. Пасьпяхова гуляў у некалькіх клюбах, у 2001 годзе з «Белшынай» здабыў залаты мэдаль чэмпіянату.

У лютым 2013 году вярнуўся ў «Віцебск», але ў жніўні 2013 году празь фінансавыя цяжкасьці віцебскага клюбу далучыўся да «Граніту»[2]. Неўзабаве стаў капітанам мікашэвіцкага клюбу. Дапамог «Граніту» прабіцца ў Найвышэйшую лігу паводле вынікаў сэзону 2014 году.

У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з «Гранітам»[3]. У сэзоне 2015 году застаўся асноўным апорным паўабаронцам мікашэвічцаў у Найвышэйшай лізе, правёў усе 26 матчаў чэмпіянату. 12 ліпеня 2015 году, адзначыўшыся голам у матчы супраць «Віцебска» (3:2), стаў самым узроставым аўтарам голу ў гісторыі Найвышэйшай лігі[4].

У ліпені 2016 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[5], якому трыма галамі ў сэзоне 2016 году дапамог захаваць месца ў Найвышэйшай лізе. У лютым 2017 году перайшоў у клюб «Смалявічы-СТІ», а таксама ўвайшоў у ягоны трэнэрскі штаб[6]. Працягваў зьяўляцца на полі ў якасьці гульца. Згуляўшы за смалявіцкі клюб ва ўсіх 30 матчах Першай лігі ў сэзоне 2017 году ды дапамог яму выйсьці ў Найвышэйшую лігу. Па заканчэньні сэзону пакінуў каманду, канчаткова завяршыўшы кар’еру.

Remove ads

Трэнэрская кар’ера

Пасьля 2018 году працаваў у БАТЭ і «Іслачы». У верасьні 2021 году быў прызначаны галоўным трэнэрам «Смаргоні»[7]. Паводле вынікаў сэзону 2021 году ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу, аднак на наступны год дапамог «Смаргоні» вярнуцца ў элітны дывізіён. У сьнежні 2021 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[8]. У студзені 2024 году па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[9]. У жніўні 2024 году ачоліў дубль наваполацкага «Нафтану»[10].

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads