Ігар Шытаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігар Шытаў
Remove ads

Ігар Сяргеевіч Шытаў (нар. 24 кастрычніка 1986 году, Полацак, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абарона. Выклікаўся ў нацыянальную зборную.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў займацца футболам у СДЮШАР Полацку. Пазьней трапіў у сыстэму менскага «Дынама». Гуляў у Другой лізе за клюбы «Дынама-БНТУ» і РВАР. У 2004—2005 гадах выступаў за дубль «Дынама», але гэтак і не дэбютаваў у асноўнай камандзе.

На працягу 2006—2008 гадоў абараняў колеры каманды клюбу «Тарпэда» (Жодзін), разам зь якім дэбютаваў у найвышэйшай лізе. Здолеў замацавацца ў асноўным складзе жодзінцаў, ужо паводле вынікаў сэзону 2007 году трапіў у сьпіс 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату. Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу БАТЭ, у табар якога далучыўся ў 2009 годзе. Разам з барысаўчанамі двойчы стаў чэмпіёнам краіны, выступаў у групавым раўндзе Лігі Эўропы. Спачатку гуляў як цэнтральны абаронца, але пазьней пачаў трывала выкарыстоўвацца на правым флянзе абароны, рэгулярна зьяўляючыся ў складзе чэмпіёну краіны.

18 жніўня 2011 году падпісаў 4-гадовы кантракт з маскоўскім «Дынама»[4]. Аднак ня здолеў замацавацца ў «Дынама», за год у расейскім клюбе правёў толькі 3 матчы. У верасьні 2012 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Мардовія» да чэрвеня 2013 году[5]. У саранскім клюбе трывала выступаў у асноўным складзе, але ня здолеў выратаваць яго ад вылету з Прэм’ер-лігі. 15 студзеня 2014 году кантракт з маскоўскім «Дынама» быў скасаваны на ўзаемную згоду[6]. У канцы студзеня 2014 году падпісаў кантракт з «Мардовіяй» на два з паловай гады[7]. У 2014—2016 гадах гуляў за «Мардовію» ў Прэм’ер-лізе.

У ліпені 2016 году як вольны агент падпісаў кантракт на два гады з казаскім клюбам «Астана»[8]. У ліпені 2018 году па заканчэньні кантракту пакінуў каманду[9] і неўзабаве далучыўся да менскага «Дынама»[10]. У складзе дынамаўцаў хутка замацаваўся ў асноўным складзе. У 2019 годзе шмат прапусьціў праз траўмы, а ў пачатку 2020 году згодна з рашэньнем галоўнага трэнэра Сяргея Гурэнкі быў пераведзены ў дубль[11]. Аднак, хутка Гурэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнэра, і Шытаў вярнуўся ў асноўны склад. У 2021 годзе пачаў радзей зьяўляцца на полі, у ліпені зноў быў накіраваны ў дубль. У верасьні 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Дынама»[12], а ў кастрычніку завяршыў прафэсійную кар’еру[13].

Міжнародная

Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Эўропы 2009 году ў Швэцыі. 2 лютага 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў матчы супраць зборнай Ісьляндыі на міжнародным турніры ў Мальце. Адзіны гол у міжнароднай кар’еры забіў цягам таварыскай гульні супраць зборнай Фінляндыі на 92 хвіліне, усталяваўшы канчатковы лік у гульні 1:1.

Remove ads

Трэнэрская праца

З чэрвеня 2022 году працаваў трэнэрам па агульнай фізычнай падрыхтоўцы ў дублі расейскага «Краснадару»[14]. У студзені 2024 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Менску»[15].

Узнагароды

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads