Зборная Ісьляндыі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Збо́рная Ісьля́ндыі па футбо́ле (па-ісьляндзку: Íslenska karlalandsliðið í knattspyrnu) — нацыянальная футбольная каманда Ісьляндыі. Кіроўны орган — Футбольная асацыяцыя Ісьляндыі[5].
На чэмпіянаце Эўропы 2016 году зборная ўпершыню трапіла ў фінальную частку, дзе дайшла да 1/4 фіналу. А ў 2018 годзе каманда ўпершыню выступіла ў фінальнай частцы чэмпіянату сьвету.
18 жніўня 2004 году ісьляндцы здабылі сваю першую перамогу над моцнай «футбольнай» зборнай, адолеўшы ў таварыскім матчы зборную Італіі[6]. На гэтым матчы, які праходзіў у Ляўгардальсвэльлюры, прысутнічалі 20 204 гледачы (6% ад насельніцтва Ісьляндыі), што зьяўляецца рэкордам краіны па наведвальнасьці. 24 красавіка 1996 року ў Таліне падчас таварыскага матчу з Эстоніяй Эйдур Гуд’ёнсэн замяніў свайго бацьку Арнара. Гэта першы факт удзелу бацькі і сына ў адным міжнародным матчы.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads