Ідрыса Гуе
сэнэгальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ідрыса́ Гана́ Гуе́ (па-француску: Idrissa Gana Gueye; нар. 26 верасьня 1989 году, Дакар) — сэнэгальскі футбольны паўабаронца, гулец ангельскага клюбу «Эвэртан» і нацыянальнай зборнай Сэнэгалу. Звычайна гуляе на пазыцыі апорнага паўабаронцы, то бок ёсьць гульцом, які скіраваньне на разбурэньне нападаў супернікаў.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Кар’еру пачынаў у моладзевым клюбе «Дыямбар» на радзіме ў Сэнэгале. У 2008 року трапіў у моладзевы склад францускага клюбу «Ліль». У 2010 року дэбютаваў за дарослы склад клюбу. 10 ліпеня 2015 року Гуе далучыўся да ангельскага клюбу элітнага дывізіёну «Астан Віла», а трансфэрны кошт склаў 9 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[4]. 8 жніўня ён дэбютаваў у гасьцёх у матчы супраць «Борнмуту», які скончыўся перамогай новага клюбу сэнэгальца зь лікам 0:1. 19 студзеня 2016 року Гуе забіў свой першы і адзіны гол за «Вілу» ў пераможным матчы Кубка Ангельшчыны супраць «Ўікам Ўандэрэрз», які стаўся паўторным празь нічыю ў першым матчы. У агульнай складанасьці Гуе 35 разоў зьяўляўся на пляцоўцы ў кашулі бірмінггэмскага клюбу, аднак клюб паводле вынікаў сэзону страціў месца ў Прэм’ер-лізе[5].
2 жніўня 2016 року калі «Астан Віла» выляцела з Прэм’ер-лігі, «Эвэртан» скарыстаўся гэтым і склаў дамову аб пераходзе Гуе ў свае шэрагі. Як паведамлялася, гэтая дамова абышлася лівэрпульскаму клюбу 7,1 млн фунтаў стэрлінгаў[5]. Кантракт быў складзены на чатыры рокі[6]. У новым клюбе Гуе адразу атрымаў месца ў асноўным складзе, а паводле вынікаў 2016 року сэнэгалец зарабіў найбольшую колькасьць пасьпяховых перахопаў за матч у пяці лепшых лігах Эўропы за каляндарны рок[7][8].
30 ліпеня 2019 року перайшоў у «Пары Сэн-Жэрмэн». Кошт трансфэру склаў каля 30 млн эўра. Дэбют гульца адбыўся 25 жніўня таго ж року ў пераможным матчы супраць «Тулюзы», які скончыўся буйной паразай гасьцей[9].
Міжнародная
У 2012 выступаў за алімпійскую зборную Сэнэгалу на Алімпійскіх гульнях у Лёндане.
29 лютага 2012 року дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы са зборнаю ПАР.
Remove ads
Дасягненьні
«Ліль»:
- Чэмпіён Францыі: 2011
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Францыі: 2020, 2021
- Уладальнік Кубка францускае лігі: 2020
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2022
Сэнэгал:
- Уладальнік Кубка афрыканскіх нацыяў: 2021
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads