Ізьбішча (Блонскі сельсавет)
вёска ў Блонскім сельсавеце Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ізьбі́шча[1] (таксама Зьбі́шча[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Згадваецца ў 2-ой палове 19 — пач. 20 ст. як вёска Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1913 г. пачало працаваць народнае вучэльня, якая пасьля рэвалюцыі ператворана ў працоўную школу 1-ай ступені.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай. У 1922 годзе ў працоўнай школе вучыліся 34 хлопчыкі і дзяўчынкі.
Да 8 верасьня 2017 году вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаваньні[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1909 — 24 двары, 273 жыхары.
- 2009 год — 41 чалавек[3]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads