Ізюм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ізю́м (па-ўкраінску: Ізюм) — места ў Харкаўскай вобласьці Ўкраіны. Плошча 43,6 км². Насельніцтва — 25 тыс. чал. (травень 2024)[2].
Remove ads
Гісторыя
Ізюм пад назвай «Ізюм сакма» згадваецца ў 1571 годзе. З 1682 года вядомы як Ізюмскі акоп. У 1688—1765 — Ізюмскі Слабадзкі полк. У 1765 — правінцыйны горад, а ў 1780 годзе — пры стварэньні намесьніцтва — павятовы горад.
Падчас ўварваньня Расеі ва Ўкраіну з 28 лютага 2022 году горад знаходзіўся ў становішчы, блізкім да аблогі. У сакавіку расейскія войскі зьдзяйсьнялі масаваныя абстрэлы Ізюму, што выклікала гуманітарную катастрофу: у горадзе не было электраэнэргіі, газу, ацяпленьня, каналізацыі, лекаў і мабільнай сувязі[3][4].
1 красавіка горад быў узяты пад кантроль расейскай арміяй[3][5]. 14 траўня ўкраінскія войскі перайшлі ў контранаступ ў бок Ізюму з заходняга напрамку, але ён быў спынены[6][7]. Вызвалены 10 верасьня падчас новага наступу УСУ[8].
Remove ads
Насельніцтва
1897 | 1926 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2012 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
13 108 | 12 000 | 35 000 | 17 595 | 61 603 | 60 515 | 60 615 | 64 334 | 51 934 |
Асобы
- Мікалай Пінігін (нар. 1957) — беларускі рэжысёр
- Леў Ходскі (нар. 1924) — беларускі вучоны ў галіне неарганічнай хіміі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads