Мікалай Пінігін

беларускі рэжысэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Пінігін
Remove ads

Мікала́й Мікала́евіч Піні́гін (нар. 6 жніўня 1957, Ізюм, Харкаўская вобласьць, цяпер Украіна) — беларускі тэатральны рэжысэр, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 6 жніўня 1957 году ў горадзе Ізюм (цяпер Харкаўская вобласьць, Украіна). У 1979 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту па спэцыяльнасьці «Рэжысура тэлебачаньня» (Уладзімера Маланкіна, Віктара Карпілава). У 1979—1980 гадох працаваў рэжысэрам на беларускім тэлебачаньні. У 1980—1982 гадох працаваў артыстам Расейскага драматычнага тэатру імя Максіма Горкага (Менск). У 1982—1984 гадох на стажыроўцы ў якасьці рэжысэра ў Маскоўскім Малым тэатры. З 1985 году — рэжысэр Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. У 19851987 гадох выкладаў на катэдры «Майстэрства актора й рэжысуры» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[3]. У 1995 годзе стажыраваўся ў парыскім тэатры Courant Fest. З 1998 году — рэжысэр Вялікага драматычнага тэатра ім. Г. А. Таўстаногава (Санкт-Пецярбург). Жыў у Санкт-Пецярбургу. У сьнежні 2008 году прызначаны галоўным рэжысэрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Пастаўленыя спэктаклі

Мікалай Пінігін паставіў больш за 50 спэктакляў, сярод якіх
  • 1984 «Жанчына з мора» Гэнрыка Ібсэна — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 1989 «Дракон» Яўгена Шварца — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 1989 «Эмігрант» Славаміра Мрожака — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 1990 «Тутэйшыя» Янкі Купалы — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 1992 «Дзіця з Віфлеему» — Тэатар-студыя кінаактора
  • 1993 «Ідылія» Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 1996 «Сродак Макропуласа» Карэла Чапэка — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа
  • 1997 «Капрызы Марыяны» Альфрэда дэ Мюсэ — Вялікі драматычны тэатр імя Г. А. Таўстаногава
  • 1998 «ART» Ясьміны Рэзы — Малы тэатр, г. Мінск, ВДТ імя Таўстаногава
  • 1999 «Бедная Ліза» Мікалая Карамзіна — «Віртуёзы сцэны»
  • 1999 «Каліфарнійская сюіта» Ніла Саймана — ВДТ імя Таўстаногава
  • 1999 «Боты на тоўстай падэшве» Пятра Гладзіліна — прадзюсарскі цэнтр «Альфа-радыё»
  • 2000 «Дотык» Патрыка Марбера — прадзюсарскі цэнтр «Альфа-радыё»
  • 2000 «Хлусня на доўгіх нагах» Эдуарда дэ Філіпа — ВДТ імя Таўстаногава
  • 2001 «Таленты і прыхільнікі» Аляксандра Астроўскага — ВДТ імя Таўстаногава
  • 2002 «Вячэра з выдуркам» Франсіса Вэбера — Нікола-тэатар, «Альфа-радыё»
  • 2002 «Касцюмер» Рональда Харвуда — ВДТ імя Таўстаногава
  • 2003 «Бульвар злачынстваў» Эрыка-Эманюэля Шміта — Тэатар імя Я.Вахтангава, Масква
  • 2003 «Чайка» Антона Чэхава — майстар-кляса, Клермон-Феран, Францыя
  • 2004 «Матылёк» Пятра Гладзіліна — ВДТ імя Таўстаногава
  • 2004 «Кацярына Іванаўна» Леаніда Андрэева — ВДТ імя Таўстаногава
  • 2005 «Квартэт» Рональда Харвуда — ВДТ імя Таўстаногава
  • 2006 «Эмігранты» Славаміра Мрожака — ВДТ імя Таўстаногава
  • 2008 «Пінская шляхта» Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 2011 «Ноч на Каляды» Мікалая Гогаля — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 2012 «Местачковае кабарэ» паводле твораў Мар’яна Хемара, Юльяна Тувіма, Віктара Шалкевіча — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 2014 «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 2015 «Чайка» Антона Чэхава — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 2015 «Вельтмайстар-акардэон» Марка Мэрмана — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 2015 «ART» Ясьміны Рэзы — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 2016 «Дзьве душы» Максіма Гарэцкага — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 2017 «Школа падатка-плацельшчыкаў» Луі Вернэя ды Жоржа Бэра — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 2018 «Рэвізор» Мікалая Гогаля — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 2018 «Талерантнасьць» («Бог разьні») Ясьміны Рэзы — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
  • 2019 «Кароль Лір» Ўільяма Шэксьпіра — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
Remove ads

Узнагароды

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (за спэктакль «Тутэйшыя» Янкі Купалы, 1992)
  • тэатральная прэмія БСТД імя Еўсьцігнея Міровіча ў намінацыі «За найлепшую рэжысуру» (спэктакль «Ідылія» Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, 1994, 1999)
  • «Чалавек году Беларусі» ў намінацыі «Сцэна» 1994 году[3].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads