Іказьнь (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іказьнь (возера)
Remove ads

Іказьнь — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Друйкі. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 14 км на ўсход ад Браслава. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр. Плошча паверхні возера 2,38 км². Даўжыня 2,97 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,4 м, сярэдняя складае 3,3 м. Аб’ём вады 7,94 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 12,7 км.

Возера
Іказьнь
Thumb
Панарама Іказьні
Возера Іказьнь
КраінаБеларусь
Плошча2,38 км²
Плошча вадазбору25,3 км²
Максымальная глыбіня8,4 м
Сярэдняя глыбіня3,3 м
Найбольшая даўжыня2,97 км
Найбольшая шырыня0,8 км
Даўжыня берагавой лініі12,7 км
Вышыня над узроўнем мора146 м[1]
Аб’ём вады7,94 млн м³
Каардынаты55°37′32.76″ пн. ш. 27°17′4.37″ у. д.
Іказьнь на мапе Беларусі
Thumb
Іказьнь
Іказьнь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Іказьнь.

Remove ads

Апісаньне

Thumb
Касьцёл Божага Цела ў вёсцы Іказьні на супрацьлеглым беразе возера

Катлавіна складанага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы маюць вышыню 12—15 мэтраў. У верхняй частцы разараныя, на паўднёвым усходзе — парослыя лесам. Берагі нізкія, абразійныя, знаходзяцца пад хмызьняком. У паўночна-заходняй затоцы берагі сплавінныя. Мелкаводзьдзе пясковае і пяскова-галькавае. На глыбінях дно высьцілаецца сапрапэлем.

На возеры знаходзяцца 2 выспы, агульная плошча якіх складае 0,012 км².

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. На паўночным захадзе выцякае рака Усьвіца, якая злучае вадаём з возерам Дрывятамі. Упадаюць мэліярацыйныя каналы.

Зарастае слаба. Шырыня прыбярэжнай паласы надводнай расьліннасьці не перавышае 10 мэтраў, месцамі яе ўвогуле няма.

Remove ads

Флёра і фаўна

Уздоўж берагоў расьце трысьнёг і чарот.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, верхаводка, лінь, краснапёрка ды іншыя віды рыбаў[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads