Ілавайск

места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Ілавайск
Remove ads

Ілава́йск (па-ўкраінску: Іловайськ) — места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, падпарадкаванае Харцыскай мескай радзе места Харцыск.

Хуткія факты

Значную ролю ў жыцьці места адыгрываў чыгуначны прыпынак «Ілавайск». На ім знаходзіліся два пункты мытнага афармленьня для тавараў з Расеі: Ілавайск-народны парк, Ілавайск-паўднёвы парк. Места Ілавайск уваходзіць у г. зв. «Вялікі Данецк».

Remove ads

Насельніцтва

За XX стагодзьдзе места павялічыла сваё насельніцтва.

Больш інфармацыі рок, насельніцтва ...

Гісторыя

Заснаванае ў 60-х гадах XIX стагодзьдзя, як чыгуначны разьезд-прыпынак на чыгугачнай лініі ХаркаўТаганрог. Назва места паходзіць ад Ілавайскіх, ад прозьвішча ўласьнікаў зямлі па якой правялі чыгунку. Места пачало хутка разьвівацца, калі была пабудавана ў канцы 1880-х гадоў (XIX стагодзьдзе) чыгункі Курск-Харкаў-Поўдзень Расеі. Пасьля пабудовы чыгункі Далгінцава-Валнаваха-Ілавайск-Дэбальцава ў 1902—1904 гадах Ілавайск стаў важным чыгуначным вузлом. У 1938 годзе Ілавайск стаў местам.

Remove ads

Прамысловасьць

Насельнікі места займаюцца ў прадпрыемствах, што абслугоўваюць чыгунку. Існуе вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў — шлакаблёкаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads