Валнаваха
места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валнава́ха (па-ўкраінску: Волноваха)— места, што знаходзіцца ў Валнаваскім раёне Данецкае вобласьці Ўкраіны. Разьмешчанае на поўдні вобласьці на чыгунцы, места зьяўляецца чыгуначным вузлом Марыюпаль — Данецк і Запарожжа. Празь места праходзіць дарога, што злучае месты Славянск — Марыюпаль. Чыгункай ад Данецку да Валнавахі — 58 км, дарогай — 54 км. Насельніцтва ў месьце — 10 000 чалавек. Плошча места 20 км², 59 адсоткаў зь якіх забудавана. Горад-герой Украіны (2022)[2].
Remove ads
Remove ads
Мінулае
Паселішча было заснаванае ў 1881 годзе як чыгуначны прыпынак. На пачатак XX стагодзьдзя ў Валнавасе было 45 двароў, жыло каля 250 чалавек. Да 1915 году было 108 двароў і 634 жыхары. У 1895 годзе быў пабудаваны вакзал, у 1896 годзе — паравозны загон, у 1900 годзе паміж местамі Данецк і Марыюпаль цераз Валнаваху пракладзены другі тор чыгункі. У 1905 годзе прыпынак стаў вузлавым.
Славутасьці
- Цэнтар нацыянальных культураў (вул. Арцёма)
- Цэнтар культуры і адпачынку (вул. Леніна)
- Валнаваская ЦРБ (вул. Матросава)
- Вялікаанадольскі лес
- Краязнаўчы музэй (вул. 1-га Траўня)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads