Ільля Алексіевіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ільля́ Алексіе́віч (нар. 10 лютага 1991 году, Жодзін, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомля». У 2012—2014 гадах правёў 9 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў 1 гол.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Ільля зьяўляецца выхаванцам жодзінскага «Тарпэда», гуляў за гэты клюб да 2010 году. У сакавіку 2011 году перайшоў у «Гомель», дзе хутка стаў адным з асноўных паўабаронцаў. 4 жніўня таго ж году, гуляючы ў Лізе Эўропы, адкрыў лік сваім галам у эўракубках, паразіўшы браму турэцкага «Бурсаспору». У лістападзе 2012 году падпісаў трохгадовы кантракт з барысаўскім БАТЭ[5]. У сэзоне 2013 году спачатку выходзіў на замену, але хутка стаў гульцом стартавага складу. 18 жніўня 2013 году ў матчы супраць «Гомлю» атрымаў траўму, празь якую адсутнічаў па кастрычнік. Па акрыяньні вярнуўся ў асноўны склад. Першую палову 2014 году правёў у аснове барысаўчанаў, але ўвосень стаў часьцей заставацца на лаве запасных. Першую палову сэзона 2015 году прапусьціў праз пашкоджаньні, з чэрвеня пачаў зьяўляцца на полі і хутка вярнуў месца ў складзе.

У студзені 2016 году перайшоў у грэцкі клюб «Панэталікос», зь якім падпісаў кантракт да чэрвеня 2017 году[6], у траўні 2016 году кантракт быў скасаваны праз траўму[7]. У студзені 2017 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8]. З новым клюбам пачынаў сэзон у якасьці гульца першай адзінаццаткі, аднак пазьней праз траўмы стаў радзей зьяўляцца на полі. У жніўні 2017 году аддадзены ў арэнду клюбу «Тарпэда-БелАЗ» да канца сэзону[9]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ» на адзін год[10]. У лютым 2019 году перайшоў у клюб «Менск»[11]. Пачынаў сэзон 2019 году ў якасьці трывалага гульца асноўнага складу, аднак у ліпені атрымаў траўму, празь якую да сканчэньня сэзону амаль не зьяўляўся на полі. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[12], аднак у траўні 2020 году вярнуўся ў склад каманды. У ліпені 2020 году пакінуў сталічны клюб[13].

У ліпені 2021 году далучыўся да «Крумкачоў»[14], з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сакавіку 2022 году стаў гульцом «Гомлю»[15], дзе таксама рэгулярна зьяўляўся ў пачатковым складзе. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з гомельскім клюбам[16]. У студзені 2024 году далучыўся да барысаўскага БАТЭ[17]. Ужо праз год вэтэран вярнуўся ў гомельскі клюб[18].

Міжнародная

Гуляў у моладзевай зборнай Беларусі ў 2011—2012 гадах, разам з камандай трапіў на Алімпійскія гульні ў Лёндан. 14 лістапада 2012 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю.

Remove ads

Дасягненьні

БАТЭ:

«Гомель»:

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads