Ільля Гаўрылаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ільля Гаўрылаў
Remove ads

Ільля́ Гаўры́лаў (нар. 26 верасьня 1988 году) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. За час выступленьняў у Расеі атрымаў быў расейскі пашпарт, таму ў чэмпіянаце Беларусі лічыўся легіянэрам[2].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец віцебскага футболу[3]. Футболам пачаў займацца ў веку васьмі гадоў, а ўжо ў 14 гадоў перайшоў у менскае «Дынама», за якое згуляў адзіны матч у Кубку Беларусі[4]. У 2007 годзе разам з Антонам Амельчанкам і Юрыем Жаўновым (якія прыйшлі ў клюб некалькі раней) стаў гульцом клюбу расейскай Прэм’ер-лігі «Масква»[5]. Аднак у першую каманду прабіцца ня здолеў. Гуляў толькі ў першынстве моладзевых каманд, але зразумеў, што хоча гуляць на больш высокім узроўні і папрасіў кіраўніцтва адпусьціць яго ў арэнду.

Гэтак, у 2008 годзе Ільля гуляў у арэндзе ў беларускіх клюбах, як то магілёўскім «Дняпры» і «Тарпэда» з Жодзіна[6]. За «Дняпро» Ільля згуляў усяго адную гульню ў Найвышэйшай лізе. За жодзінскае «Тарпэда» дэбютаваў 10 жніўня 2008 году ў матчы супраць магілёўскага «Савіту», зьявіўшыся ў стартавым складзе і правёўшы ўсю гульню. Па заканчэньні арэнды Гаўрылаў вярнуўся ў «Маскву». У сакавіку 2010 году падпісаў двухгадовы кантракт з астраханскім «Валгаром-Газпрамам»[7], які выступаў у Першым дывізіёне. У камандзе згуляў усяго два матчы, пасьля чаго ў чэрвені 2010 году кантракт на ўзаемную згоду быў скасаваны[8], і Гаўрылаў вярнуўся ў Беларусь, дзе зноў прыяднаўся да жодзінскага «Тарпэда», склаўшы працоўнае пагадненьне на паўгады. Па заканчэньні тэрміну дзеі кантракту Ільля ў якасьці свабоднага агента накіраваўся на прагляд у курскі «Авангард»[9], зь якім у выніку 13 лютага 2011 году падпісаў кантракт. За курскі клюб дэбютаваў 2 траўня ў матчы трэцяга туру Першынства Расеі з саратаўскім «Сокалам». Па заканчэньні сэзону 2011—2012 гадоў пакінуў «Авангард».

13 ліпеня 2012 году было абвешчана аб тым, што Ільля склаў аднагадовую ўгоду з «Хімкамі»[10]. У складзе «Хімкаў» рэгулярна гуляў у асноўным складзе ў ФНЛ. У пачатку чэрвеня 2013 году перайшоў у валгаградзкі «Ротар»[11], але на полі зьяўляўся эпізадычна. У выніку, у 2014 годзе ўжо не зьяўляўся нават на лаўцы запасных, шукаючы новы клюб. У ліпені 2014 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[12], дзе быў другім брамнікам пасьля Артура Катэнкі. Паколькі на той час страціў беларускае грамадзянства на карысьць расейскага, таму выступаў у чэмпіянаце Беларусі ў якасьці легіянэра. У лютым 2015 году склад «Шахцёра» ўзмоцніў дасьведчаны брамнік Уладзімер Бушма, пасьля чаго Гаўрылаў выпаў з асноўнай абоймы гарнякоў. У выніку ў сакавіку 2015 году, скасаваўшы кантракт з «Шахцёрам», перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[13], у складзе якога быў асноўным брамнікам.

У лютым 2016 году вярнуўся ў Расію, пасьля прагляду падпісаўшы кантракт з клюбам «Луч-Энэргія»[14]. У складзе новага клюбу трывала гуляў у асноўным складзе. У чэрвені 2017 году зноў стаў гульцом «Ротару»[15], аднак ужо ў верасьні таго ж году на правах свабоднага агента пакінуў каманду[16].

У 2017 годзе стаў абвінавачаным ва ўдзеле ў справе дамоўленых матчаў падчас выступу за «Граніт». У выніку за ўдзел у такіх гульнях спачатку быў аштрафаваны судом Першамайскага раёну Менску ў кастрычніку 2017 году[17], а ў лютым 2018 году пажыцьцёва дыскваліфікаваны Беларускай фэдэрацыяй футболу[18]. У пачатку 2018 году падпісаў пагадненьне з узбэцкім клюбам «Наўбахорам», аднак у выніку гэтак і не згуляў за яго, неўзабаве пакінуўшы каманду[19]. Пасьля гэтага завяршыў кар’еру.

Міжнародная

У 2009 годзе згуляў у трох матчах за моладзевую зборную Беларусі.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads