Імрэ Кертэс

вугорскі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Імрэ Кертэс
Remove ads

Імрэ Кертэс (па-вугорску: Imre Kertész, 9 лістапада 1929 — 31 сакавіка 2016) — вугорскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2002) з фармулёўкаю «за сваю творчасьць, якая супрацьпаставіла ценькую экзыстэнцыю адзінкі дэспатычнаму барбарству гісторыі»[3].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

У 1944—1945 — вязень канцлягераў Асьвенцім і Бухэнвальд. Апынуўшыся ў Аўшвіцы ў 15-ці гадовым узросьце, Кертэс наўмысна прыпісаў сабе 2 гады й назваўся рабочым заводу, дзеля таго каб быць на нейкі час прыгодным і адразу не трапіць у расходныя сьпісы.

Найперш Кертэс спрабаваў знайсьці падтрымку й хоць нейкую ўдзячнасьць сваёй творчасьці на радзіме, але ў адказь меў нявартыя звароты з боку радыкальных палітыкаў і чальцоў літаратурнага асяродзьдзя[4]. Ён пераяжджае ў Нямеччыну й пачынае перакладаць творы нямецкіх аўтараў на вугорскую мову, такія як «Нараджэньне трагедыі» Ніцшэ, п’есы Дзюрэнмата, Шніцлера, Танкрэда Дорста, разважаньні Вітгенштайна — і не выдае ніводнага раману на працягу 1980-х гадоў. Пазьней Кертэс працягваў пісаць на вугорскай мове й падаваў свае працы для выданьня ў Вугоршчыне.

Сваё бачаньне сучаснай Вугоршчыны Імрэ Кертэс выказаў у інтэрвію ў кастрычніку 2009 году:

« За апошнія дзесяць гадоў сытуацыя ў Вугоршчыне значна пагоршылася. Тут пануюць крайнія правыя й антысэміты. Сталіца краіны Будапэшт без усякіх абмовак «балканізавалася». Гістарычныя хваробы вугорцаў, у выглядзе схільнасьці да хлусьні й замоўчваньню відавочнага, цяпер больш характэрныя для краіны, чым калі-небудзь. »

Будапэшт, 9 кастрычніка 2009 - РІА Навіны

У 2002 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Будапэшту[4]. Кертэс і ягоная жонка пэўны час жылі ў Бэрліне.

Remove ads

Творчасьць

Цяжкі досьвед вязьня канцлягераў ляжыць у падмурку ўсяго напісанага Кертэсам. На думку швэдзкіх акадэмікаў пісьменьнік у сваёй творчасьці адказаў на складанае пытаньне «Як індывід можа працягваць жыць і думаць у эпоху, калі грамадзтва ўсё актыўней падпарадкоўвае сабе асобу?».

Страчаны лёс

Найбольш вядомая рэч Кертэса — раман «Страчаны лёс», апісвае ўнутраны й вонкавы сусьвет пяцідзесяцігадовага Дзёрдзя Кёвэша ў канцлягерах Аўшвіц, Бухэнвальд і Зэйц. Некаторыя крытыкі падаюць кнігу, як аўтабіяграфічную, але сам аўтар абвяргае цесную біяграфічную сувязь.

Фільм на падставе раману «Страчаны лёс» быў зроблены ў Вугоршчыне ў 2005 годзе. Сцэнар быў напісаны самім аўтарам. Нягледзячы на агульнасьць назвы, фільм больш аўтабіяграфічны, чым сама кніга.

Remove ads

Цытаты

  • «Паэты не заўсёды ведаюць як трэба жыць, затое амаль заўжды ведаюць як ім варта памерці». Радзіма, дом, дзяржава.
  • «Бог стварыў сьвет, чалавек стварыў Асьвенцім». Радзіма, дом, дзяржава.

Творы

  • 1975 «Страчаны лёс» (Sorstalanság)
  • 1988 «Фіяска» (A kudarc)
  • 1990 «Кадзіш па ненароджанаму дзіцяці» (Kaddis a meg nem született gyermekért)
  • 1991 «Ангельскі сьцяг» (Az angol lobogó)
  • 2001 «Мова ў выгнаньні» (A száműzött nyelv)
  • 2003 «Ліквідацыя» (Felszámolás)
  • 2006 «Файл К.» (K. dosszié)
  • 2007 «Cosmopolitan і паломніцтва (Каін і Авэль)» (Világpolgár és zarándok (Káin és Ábel))
  • 2008 «Прыгнечаная спадчыны Эўропы» (Európa nyomasztó öröksége)
  • 2009 «Фармулёўка прыгоды» (A megfogalmazás kalandja)
  • 2010 «Дзёньнік галерніка» (Haldimann-levelek)
Remove ads

Беларускія пераклады

  • Страчаны лёс: [раман] / Імрэ Кертэс. — Мінск : Галіяфы, 2012. — 254, [1] с.

Узнагароды

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads