Інакенці Смактуноўскі
савецкі і расейскі актор тэатру і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інаке́нці Міха́йлавіч Смактуно́ўскі (сапраўднае прозьвішча — Смактуно́віч; 28 сакавіка 1925, сяло Тацьцянаўка, Томская вобласьць, СССР — 3 жніўня 1994, Масква, Расея) — савецкі і расейскі актор тэатра і кіно, народны артыст СССР (1974).
Remove ads
Цікавае
Газэта «Ніва» атрымала ліст з Уроцлава ад Аляксандра Лукашука дацэнта Ўроцлаўскага ВНУ:
Я атрымаў ліст ад вядомага савецкага актора Інакенція Смактуноўскага. Яго спраўднае прозьвішча — Смактуновіч і яго продак паходзіў зь Белавежы. «Майго прадзеда — піша артыст, — вывезьлі зь Белавежы за тое, што ён забіў зубра, будучы егерам у пушчы ў 1863 годзе ў час студзеньскага паўстаньня. Ён ня быў рэвалюцыянэрам (спадзяюся), але яго палічылі прыхільнікам гэтых падзей і накіравалі ў Сыбір.»
Актор просіць дасьледваць яго радаслоўную (паходжаньне).— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[3].
Г. Валкавыцкі пісаў ва ўспамінах:
Слаўны расейскі актор шукае польскіх каранёў. Паставілі мы на ногі ўсіх даступных Смактуновічаў. На жаль, сялянскае радаслоўе губляецца звычайна на трэцім калене — злашчасны выстрал не адгукнуўся ў родавае памяці. Дый род вялікі, расьцярушаны па пушчы й па сьвеце. Адно не падлягае сумненьню: белавескія Смактуновічы — беларусы.
— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads