Ірына Леўшына
беларуская журналістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іры́на Але́гаўна Леўшына́ — беларуская журналістка й палітычная зьняволеная рэжыму Лукашэнкі. Галоўная рэдактарка прыватнай інфармацыйнай агенцыі БелаПАН.
Біяграфія
Працавала няпоўны працоўны дзень у газэтах «Счастливый случай» і «Рэспубліка». Паколькі яна гадавала маленькае дзіця, не магла знайсьці сталую працу[1]. Прыйшла ў агенцыю БелаПАН у 1992 годзе. Пасаду галоўнага рэдактара агенцыі заняла ў 2018 годзе пасьля сьмерці Алеся Ліпая, заснавальніка й галоўнага рэдактара БелаПАН з 1991 году[2].
9 жніўня 2018 году яе затрымалі на 48 гадзінаў паводле абвінавачваньня ў незаконным выкарыстаньні інфармацыі дзяржаўнай інфармацыйнай агенцыі БелТА. Сьледчы камітэт у справе БелТА(be) абвінаваціў шэраг незалежных СМІ й журналістаў у незаконным выкарыстаньні платнай інфармацыі агенцыі БелТА. Сумы, якія БелТА павінна была страціць з-за іх, вагаліся ад 3000 да 7000 BYN[3]. З заклікам да вызваленьня журналістаў выступілі Эўрапейскі Зьвяз, Рада Эўропы, АБСЭ, «Рэпартэры бязь межаў»[4]. У канцы жніўня 2018 году ёй быў забаронены выезд з краіны[5]. 29 лістапада 2018 году Сьледчы камітэт зьняў абвінавачваньні, але Леўшыне прышлося выплаціць кампэнсацыю шкоды БелТА ў памеры 12000 BYN і штраф памерам 735 BYN[6]. У лістападзе 2018 году была вылучана разам з Тацьцянаю Каравянковаю зь БелаПАН і Аляксандрам Тамковічам(be) са «Свободных новостей-плюс» на нацыянальную прэмію беларускіх праваабаронцаў[7][8].
18 жніўня 2021 году сілавікі рэжыму Лукашэнкі правялі ператрусы ў рэдакцыі й журналістаў БелаПАН, канфіскавалі тэхніку, некалькі супрацоўнікаў былі арыштаваныя, у тым ліку галоўная рэдактарка Леўшына[9][10]. Леўшына была арыштаваная ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 342 КК («Арганізацыя й актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»)[11][12]. Леўшына разам зь іншымі зьняволенымі супрацоўнікамі БелаПАН сумеснаю заяваю дзесяці арганізацыяў, сярод якіх Вясна, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, 19 жніўня 2021 году была прызнана палітычным вязьнем[11][12].
6 кастрычніка 2022 году Леўшынай прызначылі 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму[13].
Remove ads
Узнагароды
- У 2018 годзе ёй было прысвоена званьне журналісткі году ў рамках штогадовых узнагародаў праваабаронцаў у Беларусі. У абгрунтаваньні было сказана, што Леўшына клапацілася, каб праблема правоў чалавека ў Беларусі не зьнікала зь інфармацыйнай прасторы[14].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads