Істок (гміна Дубічы Царкоўныя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Істо́к (па-польску: Istok, па-падляску: Istôk[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 685.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
Істок быў створаны каля 1570 году па намаганьнях Астафія Халецкага ў межах бельскага стараства. Да 1631 году мясцовыя мужыкі прыналежалі да прыходу ў Старым Беразове, а пасьля перайшлі да старакорнінскага прыходу[4]. У міжваенны пэрыяд Істок прыналежаў да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 140 жыхары (усе праваслаўныя, зь іх 112 запісаныя былі палякамі, а толькі 28 беларусамі)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Істок быў далучаны да гміны Дубічы Царкоўныя.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads