Стары Корнін
вёска ў гміне Дубічы Царкоўныя Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стары́ Ко́рнін (па-польску: Stary Kornin, па-падляску: Stary Kornyn, Staroje Kornyno[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла на месцы[3]). Дзеля набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя

Вёска была заснаваная дваранінам Астафеем Халецкім у бельскім старастве каля 1570 году. Знаходзілася тады ў межах бельскага лясьніцтва з цэтрам у Лядах. Мужыкі, якія асяляліся ў Корніне паходзілі зь вёсак пад Бельскам і Дарагічынам. Корнін разьмяшчаўся на 30 валоках зямлі і быў цэнтрам войтаўства для суседніх вёсак Вітава, Карыціскі ды Істок.
Пачаткова Стары Корнін прыналежаў да парафіі ў недалёкім Старым Беразове (сёньня там царква не існуе), але ў 1631 годзе намаганьнямі жыхароў Корніна была пабудаваная драўляная царква ў гонар сьв. Міхала і сьв. Ганны (па сёньняшні дзень захаваўся камень з надпісам: СОЗДАН СЕЙ ХРАМ РОКУ 1631. Першым парахам корнінскай царквы быў а. Сімяон Сімановіч. Ад 1639 году парафія ў Старым Корніне была ўніяцкай. Войны сяр. 17 ст. амаль поўнасьцю зруйнавалі вёску, а мясцовыя жыхары былі вымушаныя ўцякаць з сваіх хатаў. У 1676 г. пражывала тут толькі 19 жыхароў. З канца 17 ст. пачынаецца працэс аднаўленьня вёскі, прыехалі сюды таксама першыя шляхціцы (пераважна са зьбяднелых сем’яў Барановічаў, Жахоўскіх, Сялінскіх і Рашкоўскіх).
У 1709 годзе ў Корніне зьявіўся абраз Божай Маці, які пачаў прыцягваць туды пілігрымаў. Мясцовая царква атрымалася надта малой і ў 1719 годзе да яе была прыбудаваная званіца. Сьведчаньнем агромнай папулярнасьці пілігрымак да Старога Корніна зьяўляецца кніга цудаў пры іконе Корнінскай Божай Маці з 1716—1724 гадоў, якая захавалася ў Цэнтральным Дзяржаўным Гістарычным Архіве ў Санкт-Пецярбургу[4]. У 1724 годзе Ян Клемэнс Браніцкі падараваў грошы на пабудову новай царквы. Была яна закончаная ў 1733 годзе і асьвячаная ў гонар сьв. Міхала Арханёла[5].

У 1773 годзе была пабудаваная новая царква сьв. Ганны (перабудаваная ў 1860, 1892 і 1903 гадах існуе па сёньняшні дзень). З 1838 году парахам тутэйшай парафіі (з 1839 г. праваслаўнай) быў а. Келясьцін Брэн(pl), які на пачатку 50. гадоў стварыў першае этнаграфічнае апісаньне беларускай вёскі на Падляшшы[6]. Новая царква сьв. Міхала была пабудаваная ў 1893 годзе. Корнінская ікона Божай Маці была вывезеная ў Расею ў 1915 годзе і ніколі больш не вярнулася на сваё месца.
У міжваенны пэрыяд Стары Корнін прыналежаў да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 245 жыхароў (4 каталікоў, 225 праваслаўных ды 16 габрэяў; 13 корнінцаў былі запісаныя палякамі, 224 беларусамі, 7 габрэямі ды 1 русінам)[7]. У 1919—1921 гг. пасьля вяртаньня зь бежанства ў Старым Корніне і суседніх парафіях спрабаваў адрадзіць унію настаўнік і сьвятар Трахім Сямяцкі, які быў вядомы па сваіх кантактах з расейскімі католікамі ўсходняга абраду ў Пецярбургу.
Пасьля Другай сусьветнай вайны Стары Корнін быў далучаны да гміны Дубічы Царкоўныя.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads