Абёз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Абёз[3] (рас. Обез)— вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці. Абёз уваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавету. Знаходзіцца на адлегласьці 43 км на поўнач ад Барысава, 114 км ад Менску. Рэльеф раўнінны, мясцовасьць багатая лясамі. Мясцовай аўтадарогай зьвязаная з шашой Майсееўшчына-Барысаў.

Хуткія факты

Вядома ад канца XVIII стагодзьдзя. Адносілася да Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1800 годзе засьценак Абюз з трыма дварамі, шляхецкая ўласнасьць, меліся вадзяны млын ды карчма. У першай палове XIX стагодзьдзя вёска, якой валодаў граф Храптовіч. 1897 годзе мела 11 двароў, у складзе Красналуцкай воласьці Барысаўскага павету. У 1917 годзе 19 гаспадарак. Ад лютага да сьнежня 1918 году пад уладай кайзэраўскай Нямеччыны, ад 1 студзеня 1919 году абвешчаная часткай БССР, у лютым 1919 году ўключаная ў склад Літоўска-Беларускай ССР, ад жніўня 1919 году да мая 1920 году — пад уладай Другой Рэчы Паспалітай. 31 ліпеня 1920 году зноў у БССР. 20 жніўня 1924 году ўключаная ў склад Жартайскага сельсавету Халопеніцага раёну Барысаўскай акругі. У 1926 годзе налічвала 15 гаспадарак. Ад 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году ў складзе Менскай акругі, ад 8 ліпеня 1931 году ў Барысаўскім раёне. У 1931 годзе ўтвораны калгас «10-ы зьезд Саветаў» 12 ліпеня 1935 году вернутая ў склад Халопеніцкага раёна. 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. У 1940 годзе 25 гаспадарак. Пад час Вялікай Айчыннай вайны ад канца чэрвеня 1941 году да 30 чэрвеня 1944 году пад уладай Трэцяга райху. Ад 1942 году да вызваленьня ў межах Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны. У 1943 годзе усе 25 дамоў спаленыя нямецкімі карнікамі, загінулі 20 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адноўленая. Ад 20 студзеня 1960 году ў Барысаўскім раёне. У 1988 годзе 10 дамоў. Сплянаваная лінейна. Адзіная вуліца арыентаваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, драўляныя дамы сядзібнага тыпу разьмешчаныя рэдка, з абодвух бакоў вуліцы.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 8 чалавек
  • 1999 год — 12 чалавек
  • 1988 год — 15 чалавек
  • 1960 год — 106 чалавек
  • 1940 год — 151 чалавек
  • 1926 год — 103 чалавекі
  • 1917 год — 102 чалавекі
  • 1897 год — 64 чалавекі
  • 1800 год — 20 чалавек

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads