Адамава (Гарадзенская вобласьць)
хутар у Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ада́мава[1] (таксама — Адамо́ва[1]) — хутар у Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Remove ads
Назва
Назва паходзіць ад імя першага пасяленца Адама Станкевіча.
Гісторыя
У канцы XIX ст. засьценак у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1897 г. 6 жыхароў. У 1905 г. належаў Паўлоўскаму, 6 жыхароў, 25 дзесяцін зямлі. У 1909 г. 3 двары, 18 жыхароў.
У 1921—1939 гадах у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (23 жыхары) у Макуцкім, з 16 ліпеня 1951 году ў Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 году Івейскага раёнаў. Хутар знаходзіўся ў складзе экспэрымэнтальнай базы «Чарнэлі». З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. Потым у складзе калгасу імя К. С. Заслонава.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 10 чалавек[2]
- 1999 год — 11 чалавек, 6 двароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads