Адзій Шарыпаў
казаскі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адзі́й Шары́павіч Шары́паў[a] (1912, с. Марынаўка, цяпер Усходне-Казахстанская вобласьць — 1993, Алматы, Казахстан) — казаскі пісьменьнік і мовазнавец.
Заслужаны настаўнік Казахстану (1957), доктар філялягічных навук (1973). Падчас Нямецка-савецкай вайны быў партызанам у Беларусі, пра што напісаў 4 аповесьці.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1938 годзе скончыў Казаскі пэдагагічны інстытут у Алматы (Казаская ССР). У 1938—1940 гадах выкладаў у школах Алмацінскай вобласьці. У лютым 1940 году яго заклікалі ў Чырвоную армію, дзе служыў у 7-й танкавай дывізіі(ru), разьмешчанай у Ваўкавыску (Беластоцкая вобласьць Беларускай ССР). Ад пачатку Нямецка-савецкай вайны да 6 ліпеня 1941 году адступаў з дывізіяй да Вязьмы (Смаленская вобласьць, Расейская СФСР), дзе яе расфармавалі. У Мухінскіх(ru) лясах Ельнянскага раёну стварыў партызанскі атрад, які дзейнічаў у Ершыцкім і Рослаўскім раёнах Смаленскай вобласьці. Атрад Сашы, як яго пазьней нараклі, увайшоў у склад 2-й Клятнянскай партызанскай брыгады (Бранская вобласьць) і падрываў масты ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласьці (Беларуская ССР). У сьнежні 1941 году атрымаў аскепкавае раненьне ў грудзі. У хаце лесьніка Рамана Андзіна лекар выдаліў аскепкі без наркозу. Па вайне Шарыпаў напісаў аўтабіяграфічную аповесьць «Гісторыя аднаго кажушка», якую прысьвяціў Еўдакіі Анодзінай, што падарыла яму свой кажух пасьля апэрацыі. У пачатку кастрычніка 1943 году 2-я Клятнянская брыгада злучылася з Чырвонай арміяй[1].
У 1944—1958 гадах быў намесьнікам міністра асьветы Казаскай ССР. Спрыяў стварэньню падручнікаў на казаскай мове, за што ў 1957 годзе атрымаў званьне «Заслужаны настаўнік Казахстану». У 1958—1963 гадах — міністар асьветы Казаскай ССР. Адначасна ў 1959—1962 і 1963—1966 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Казаскай ССР 5-га і 6-га скліканьняў. У 1963—1966 гадах — міністар замежных справаў і намесьнік старшыні Савету міністраў Казаскай ССР. У 1966—1971-м — 1-ы сакратар Саюзу пісьменьнікаў Казахстану і сакратар Саюзу пісьменьнікаў СССР. Адначасна ў 1966—1970 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР 7-га скліканьня, дзе займаў пасаду намесьніка старшыні Савету Саюзу. Напісаў пра беларусаў і Беларусь аповесьці «Дачка партызана» (каз. Партизан қызы), «Помста» і «Зоркі ў цямніцы» (каз. Қапастағы жұлдыздар). Сустракаўся з народнымі паэтамі Беларусі Петрусём Броўкам і Максімам Танкам. Стварыў сцэнар кінафільма «Лясная баляда», які паказалі на фэстывалях у Алматы і Ташкенце (Узбэцкая ССР). У 1971—1979 гадах працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры і мастацтва Акадэміі навук Казаскай ССР. У 1973 годзе атрымаў званьне доктара філялягічных навук. У 1979—1993 гадах быў кіраўніком Інстытуту літаратуры і мастацтва НАН Казахстану. У 1985 годзе наведаў Краснапольскі раён Беларусі. Быў першым казахам, чыё імя ўлучылі ў Брытанскую энцыкляпэдыю[1].
Remove ads
Крыніцы
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads