Адраджэньне мовы

вяртаньне зацікаўленымі згуртаваньнямі заняпалай мовы да паўсядзённага ўжытку From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адраджэньне мовы — вяртаньне зацікаўленымі згуртаваньнямі заняпалай мовы да паўсядзённага ўжытку[1].

Хуткія факты Падкляса ад, Частка ад ...

Ступені

Узнаўленьне ўстойлівага разьвіцьця мовы вымагае падзелу ажыцьцяўленьня адпаведных захадаў на наступныя ступені:

  1. авалодваньне моваю дарослымі навучэнцамі;
  2. стварэньне згуртаванае грамады карыстальнікаў мовы;
  3. заахвочваньне пазаслужбовага ўжытку мовы ў зносінах між людзьмі розных пакаленьняў ды ў сем’ях, а таксама стварэньне суседзкіх установаў, у якіх ужытак мовы заахвочваецца й бароніцца;
  4. заахвочваньне пісьменнасьці ў мове незалежна ад урадавых установаў адукацыі;
  5. заахвочваньне ўжытку мовы ва ўрадавых установах адукацыі (школах, гімназіях, ліцэях);
  6. заахвочваньне ўжытку мовы ў працы;
  7. заахвочваньне ўжытку мовы ў мясцовых установах улады ды вяшчаньні;
  8. заахвочваньне ўжытку мовы ў вышэйшых навучальных установах (ВНУ) ды ўрадзе[2].
Remove ads

Чыньнікі

Мова перастае занепадаць, калі яе носьбіты:

  1. павялічваюць свой прэстыж у паноўнай грамадзе;
  2. павялічваюць сваё багацьце;
  3. павялічваюць сваю законную ўладу над паноўнаю грамадою;
  4. маюць моцную прысутнасьць ва ўстановах адукацыі;
  5. здольныя запісаць сваю мову;
  6. здольныя выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналёгіі[3].

Беларусь

28 красавіка 1988 году Камісія беларускай мовы пры Беларускім аддзяленьні Савецкага фонду культуры ўхваліла праграму «Адраджэньне беларускай мовы». Задачай праграмы была дзяржаўнасьць беларускай мовы ў Беларускай ССР. Праграма прадугледжвала:

  1. наданьне беларускай мове прызначэньня працоўнай мовы ва ўсіх установах і ведамствах Беларускай ССР, а таксама ў грамадзка-палітычных арганізацыях;
  2. выданьне на беларускай мове рэспубліканскіх газэтаў і часопісаў, трансьляцыю на ёй праграмаў Беларускага радыё і Беларускага тэлебачаньня;
  3. навучаньне на беларускай мове ва ўсіх вышэйшых, сярэдніх і сярэдніх спэцыяльных установах Беларускай ССР;
  4. забесьпячэньне праўдзівай магчымасьці выхаваньня дзяцей іншых народнасьцяў у дашкольных установах і іх навучаньне ў агульнаадукацыйных школах на роднай мове за абавязковым вывучэньнем беларускай мовы;
  5. гарантаваньне Канстытуцыяй Беларускай ССР забесьпячэньня праўдзівай магчымасьці разьвіваць сваю мову і культуру прадстаўнікам іншых народнасьцяў;
  6. аказаньне патрэбнай дапамогі з боку Беларускай ССР у стварэньні належных умоваў разьвіцьця для беларускай нацыянальнай меншасьці ў іншых рэспубліках Савецкага Саюзу[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads