Ажуройсьці (Гарадзенская вобласьць)
вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ажуро́йсьці[2] — вёска ў Гервяцкім сельсавеце Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. За 19 км на паўднёвы ўсход ад Астраўцу, 22 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай на лініі Маладэчна — Вільня, 252 км ад Горадні.
Remove ads
Гісторыя
У XVI стагодзьдзі ў Ашмянскай воласьці Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1551 г. Ужаройсьці — путныя і цяглыя людзі ва ўладаньні караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Расейскай імпэрыі. У XIX стагодзьдзі вёска — цэнтар маёнтку ў Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. Паводле рэвізіі 1857 г. вёска, 25 сялянскіх душ. У 1865 г. маёнтак належаў памешчыку Калпакоўскаму. Вёска адносілася ад Кавальскай сельскай грамады. У 1897 г. у вёсцы 11 двароў, 72 жыхары. У пачатку XX стагодзьдзя ў Сольскай воласьці. У 1905 г. вёска, 62 жыхары, 89 дзесяцін зямлі. Побач зь вёскай разьмяшчаўся аднайменны засьценак, у якім 16 жыхароў, 22 дзесяцін зямлі. З 1922 году ў складзе Польшчы. У 1938 годзе ў вёсцы 61 двор, 81 жыхар, у суседнім засьценку 4 двары, 26 жыхароў, у Сольскай гміне Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Зь лістапада 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году ў Дравяніцкім сельсавеце Астравецкага раёну Вялейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупаваны нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. З 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году ў Гарадзенскай абласьцях, з 26 сьнежня 1962 году ў Ашмянскім, з 6 студзеня 1965 году ў Астравецкім раёнах, з 26 чэрвеня 1965 году ў Ізабелінскім сельсавеце. У 1970 годзе 88 жыхароў. З 1987 году ў Астравецкім сельсавеце. У 2004 годзе 11 гаспадарак, 22 жыхары, у складзе СВК «Дайлідкі», крама[1]. 26 лютага 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Астравецкага ў склад Гервяцкага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 34 жыхары
- 2010 год — 17 жыхароў
- 2014 год — 10 жыхароў, 9 двароў[1]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads