Азела

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Азела (Азуль, Езель, Эзель), Ясіла (Ясе́ль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Азіла, Азела або Есіла (Asilo, Aselo, Esilo[a]) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Асьміна, Ашнар; германскія імёны Osman, Osminna, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[2][3].

Імя Язіла гістарычна бытавала ў Польшчы: Jazylo / Jazilo (1420 год)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Лукашъ Еселевичъ (1528 год)[5]; именье мое Мацкишки… людми тяглыми… Езель Якубовичъ з братею, служба (12 красавіка 1557 году)[6]; Лаврукъ Ясиловичъ (24 красавіка 1580 году)[7]; Teresa Azel (1820 год)[8]; Jakub Jasiłowicz (1826 год)[9].

Remove ads

Носьбіты

Азелы (Oziełło) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[10].

Азулевічы (Azulewicz) гербу Алябанда — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[11].

Асулевічы (Asulewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[12].

Эзелевічы (Ezielewicz) — літоўскі шляхецкі род[13].

Ясілевічы — літоўскі шляхецкі род[14].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Паводле назвы мясцовасьці Esilinga

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads