Ас (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ас (Азь, Яс) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Асі або Азі, Аса або Аза, Осі або Озі (Asi, Aso, Osi) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ас- (ос-) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[2][3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Азела (Эсель), Асен, Азбут, Ясвад, Ясоўд, Ясьвід, Ясьвільт, Яскаўт, Эзгірд, Эзгін, Асман (Осман, Ашман), Асьміна (Ашміна, Ашмена, Ясьмін), Асмот, Ашнар. Адзначаліся германскія імёны Aselo (Esilo), Asin, Ásboð, Asuad, Asold, Asvid, Asvild, Askaut, Esgerd (Asgart, Osgerd), Eskin, Osman (Asman), Osminna, Asmot, Asinar.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Osiger (Osigar, Oskar), Osman, Osmund, Oswald[3], Oszwina[6].

У Прусіі бытавалі імёны: Assagawe (1419 год), Assayde (1419 год), Asymone[b], Assowirt[c] (1312 год)[9]. У 1624 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Leonhardus Ossa, Olecensis Borussus[10].

У Ноўгарадзе ў 1080-я гады адзначалася германскае імя Азгут (Asgut)[11]. Каля Пскова адзначалася мясцовасьць Ашвідава, назву якой зьвязваюць з германскім (паўночнагерманскім) імём Aswidh (Ásviðr)[12].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Ясвіг (Jaswig) і Ясьвіг (Jaświg)[13][d].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Григоревичомъ Осович (1440—1492 гады)[15]; Ясъ Кудратовичъ (1528 год)[16]; Яс, Виютев зят (1538 год)[17]; Асъ Мицевич (1 ліпеня 1542 году)[18]; Янъ Ясовичъ[19], Станиславъ Ясовичъ[20] (1567 год); межы кгрунтами тогож Яна Ясовича Томашевича (XVI ст.)[21]; подданых Сомилишских… Яна Ясовича (8 лістапада 1609 году)[22]; Ażewicze (1744 год)[23]; Tomasz Aziewicz (16 красавіка 1764 году)[24][e].

Remove ads

Носьбіты

Азевічы (Aziewicz) — прыгонныя зь мястэчка Жупранаў і Віленскага павету, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[56].

Азевічы[57] (Aziewicz, Oziewicz) — літоўскія шляхецкія роды з Ашмянскага павету (ваколіцы Крэва, Лоску, Солаў, Жодзішкаў, Сьвіру), Вільні, ваколіцаў Сьвянцянаў і Высокага Двара[58][59].

Асевічы (Osiewicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[60].

Азевічы (Oziewicz) гербу Любіч — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[61].

Ясовічы (Jasowicz, Jassowicz) гербаў Даленга, Любіч і Агеньчык — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[62].

Яшэвічы — літоўскі шляхецкі род[63].

На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Ажэвічы.

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы ёс- зь летувіскай мовы jós-iu '(я) паеду конна', але ў інфінітыве jóti 'ехаць конна'[4] (слова jóti з такім значэньнем упершыню фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда, раней было ўжытае ў Пасьціле 1599 году[5])
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Osseman[7]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Osward[8]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Oswig[14]
  5. Таксама:
    • Ашэка (адзначалася старажытнае германскае імя Asico[25]): presentibus ibidem honorabili et discretis ac nobilibus dominis… Stanczyko Aszekowicz (25 траўня 1505 году)[26], Ясекавічы (Jasiekowicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[27];
    • Асан: Жодишки… людми… Михаила Осановича (24 сакавіка 1516 году)[28];
    • Асун, Яшун (адзначалася старажытнае германскае імя Asuni[29]): Azany (1744 год)[23], у гістарычнай Прусіі існуе вёска Асуны, на гістарычнай АшмяншчынеАсаны, на гістарычнай ВіленшчынеЯшуны;
    • Ясод, Ясуд, Ясут, Асут (адзначалася германскае імя Ásoddr[30], Asodd[31]): Ясуту две семъици (1440—1492 гады)[32], пана Крыштофа Ясудовича зъ Ясудовичъ (28 ліпеня 1603 году)[33], Jasodowicz (1671—1681 гады)[34], Wacław Asutowicz (1931 год)[35];
    • Ашвінт (адзначалася старажытнае германскае імя Ansoindis[36][37]): в селе Ашвинтовскомъ (1557—1558 гады)[38];
    • Ясвойна (адзначалася германскае імя Eßwein[39]): до Ясвоины (1 траўня 1536 году)[40];
    • Ажугер (адзначалася старажытнае германскае імя Asger[41]): на гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Ажугеры і Восігіры;
    • Аскунт, Асконт, Яскант (адзначалася старажытнае германскае імя Assegond[42]): Justyna Askontowicz (1814 год)[43], Józef Askuntowicz (1835 год)[44], на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Яскант у летувізаванай форме[45];
    • Асер (адзначалася старажытнае германскае імя Oser[46]): Асяровіч (Osierowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[47];
    • Ашмар (адзначалася старажытнае германскае імя Asmar, Osmer[48]): до луга Ошмара Подочанского (18 чэрвеня 1601 году)[49], на 1905 год у Езяроскай воласьці існаваў хутар («хата») Ашмары (Ошмары)[50];
    • Эшмэнт, Аземінт (адзначалася старажытнае германскае імя Asmand[51]): Justyn Oziemintowicz (1801 год)[52], на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Eschment[53]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads