Асьміна (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асьміна (Ашміна, Ашмена, Эсьмін), Ясьмін (Яшмін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Асьміна (Osminna) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Асмот, Ашнар; германскія імёны Osman, Asmot, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[2][3], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Almin, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[4], minthi 'памяць'[5].
Адпаведнасьць імя Яшмена (Ашмена) германскаму імю Osminna сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6]. Паводле Раймонда Шмітляйна, ад гэтага імя ўтварылася назва Ашмена[7].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Асьміновіч (Asminowicz)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ясминъ Будревичъ (1523[9] і 1528 гады)[10]; Иванъ Осмино (1566 год)[11]; Нестер Ошменечъ (26 кастрычніка 1609 году)[12]; Stanisław Osmianowicz (1688 год)[13]; krawiec Mikolay Oszmina (5 чэрвеня 1795 году)[14]; Maria Asminowicz (1797 год)[15]; Agata Jasminowicz (1811 год)[16]; Ewa Osminowicz (1815 год)[17]; Wiktoria Esminowicz (1818 год)[18]; Wiktoria Jasmin (1822 год)[19]; Ewa Jaśmin (1832 год)[20].
Remove ads
Носьбіты
- Ясьмін Будрэвіч — курклянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Іван Асьміна — берасьцейскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1566 годзе
- Ян Асьмяновіч — вікары касьцёла ў Рэтаве на 1914 год[21]
- Пётар Хрыстафоравіч Эсьміновіч (1901—1938) — ураджэнец вёскі Чапялінкі Гарадзенскай губэрні, забіты ўладамі СССР[22]
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Асьміновіч у летувізаванай форме[23].
У 1592 годзе ўпаміналася пустаўшчына Яшмінішка ў Жамойцкім старостве[24].
На 1904 год існавала сяльцо Ашмянцы ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[25].
На 1910 год існаваў фальварак Ашмянцы ў Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні[26].
На гістарычнай Віленшчыне існуе места Ашмяны, цэнтар гістарычнай Ашмяншчыны. Назву Ашмянцы маюць вёскі на гістарычных Ваўкавышчыне, Лідчыне і Меншчыне.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads