Осман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Осман, Асма́н (Ашман, Ясман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Осман або Асман (Osman, Asman, Asmon, Osmann, Ossmann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Асьміна, Асмот, Ашнар; германскія імёны Osminna, Asmot, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[2][3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Дзерман, Есьман, Мангерд; германскія імёны Derman, Esmann, Mangerðr) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Osman[6].

У Прусіі бытавала прозьвішча Assmann (Aßmann)[7][8].

Форма Асман у беларускай мове супадае зь імём арабскага паходжаньня Асман (Усман)[9], якое бытавала сярод літоўскіх татараў.

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Ашмана (Oszmana)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пушкару полоцъкому Ошману (8 сакавіка — 30 траўня 1510 году)[11]; пушкарь господарьский Витебский Ошманъ… Ошманомъ… Ошмана (1517 год)[12]; Миколаи Османовичъ (1565 год)[13]; полслужбы людей на имя Кгрыкгъ Османовичъ (26 красавіка 1596 году)[14]; Osmanow (1744 год)[15]; Marcin Oszman (1855 год)[16][a].

Remove ads

Носьбіты

Ясманы (Jasman) гербу Корчаклітоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[20].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе хутар Асманоўка, у былым Жамойцкім старостве — вёска Ашманішкі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Апроч таго, чалавек зь імём Асман (Ашман) адзначаецца ў ваколіцах Юрбургу зь летувіскай формай прозьвішча: Assman Sargvnas (12 кастрычніка 1561 году)[17]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads