Акцябар (Чачэрскі раён)
вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акця́бар[1] — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету. Насельніцтва 43 чал. (2004). Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад места Чачэрск, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 73 км ад Гомелю.
На захадзе мэліярацыйны канал, злучаны з ракой Чачора (прыток ракі Сож). На ўсходзе мяжуе зь лесам. На аўтадарозе Карма — Чачэрск.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя як хутар. У 1926 годзе працаваў паштовы пункт, у Аторскім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. 13 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтар — вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1926 — 18 двароў, 94 жыхары; 1959 — 168 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 24 гаспадаркі, 43 жыхары[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads