Карма (Кармянскі раён)
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карма́[3] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Сажы пры ўтоку ў яго ракі Кармянкі. Адміністрацыйны цэнтар Кармянскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7624 чалавекі[2]. Знаходзіцца за 110 км на поўнач ад Гомелю, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў (лінія Магілёў — Жлобін). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Чачэрскам і з аўтамабільнымі шляхамі Бабруйск — Крычаў і Гомель — Магілёў.
Карма — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Да нашага часу тут захавалася шляхецкая сядзіба і царква Сьвятога Мікалая, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя, якія з савецкага часу знаходзяцца ў занядбаным стане.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Археалягічныя знаходкі на месцы сучаснага мястэчка датуюцца 26 тысячагодзьдзем да нашай эры[1]. Тым часам у пісьмовых крыніцах Карма ўпершыню ўпамінаецца ў 1665 годзе[1] як мястэчка Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва, шляхецкае ўладаньне[4]. Пад 1696 годам яна значыцца ў каптуровай кнізе Рэчыцкага павету ў зьвязку зь перадачай у вечнае карыстаньне рэчыцкаму мескаму пісару Паўлу Квялчэўскаму. Пад 1726 годам Карма ўпамінаецца ў інвэнтары Чачэрскага староства.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Карма апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Рагачоўскага павету[5] Магілёўскай губэрні. У гэты час маёнткам валодалі Быкоўскія; тут працавала цагельня.
На 1847 год у склад Кармянскай воласьці ўваходзіла 58 навакольных вёсак; празь мястэчка праходзіў Чарнігаўскі тракт, працавалі паштовая станцыя і расейская народная вучэльня. На 1880 год у Карме было 149 будынкаў, дзеялі царква і 3 сынагогі, працавалі 36 крамаў і вадзяны млын. На 1886 год — школа, 3 юдэйскія малітоўныя дамы, 30 крамаў, штогод праводзіліся 3 кірмашы. У канцы ХІХ стагодзьдзя ў мястэчку было 200 двароў.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 25 лютага 1919 году тут выбухнула сялянскае антыбальшавіцкае паўстаньне, у выніку якога паўстанцы занялі Карму. Аднак 26 лютага 1919 году бальшавікі здушылі выступленьне. У 1924 годзе Карму вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 15 жніўня 1941 да 26 лістапада 1943 году Карма знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1962—1965 гадох мястэчка ўваходзіла ў склад Рагачоўскага раёну, у 1965—1966 гадох — Чачэрскага.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1826 год — 926 чал.; 1897 год — 2649 чал.
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 1,5 тыс. чал.; 1971 год — 4,1 тыс. чал.; 1997 год — 5,1 тыс. чал.[6]; 1998 год — 4,8 тыс. чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 6,2 тыс. чал.; 2006 год — 6,2 тыс. чал.; 2008 год — 7,5 тыс. чал.; 2009 год — 7448 чал.[8] (перапіс); 2016 год — 7610 чал.[9]; 2017 год — 7583 чал.[10]; 2018 год — 7624 чал.[2]
Адукацыя
У Карме працуюць 2 сярэднія, музычная і спартовая школы.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Культура
Дзеюць цэнтар культуры, 2 бібліятэкі.
Мас-мэдыя
У мястэчку выдаецца раённая газэта «Сьвітанак над Сожам».
Remove ads
Забудова
Карма разьвіваецца ў адпаведнасьці з генэральным плянам (1976). У паўднёвай частцы мястэчка захаваўся гістарычны цэнтар з Рынкам. Забудова галоўных вуліцаў — 2—5-павярховыя жылыя дамы. Утварыўся мікрараён з 5-павярховымі будынкамі. У цэлым пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Прамысловая зона разьмяшчаецца ў паўночнай частцы мястэчка.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Спыніцца можна ў гасьцініцы «Карма»[11].
Славутасьці
- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты);
- Могілкі юдэйскія;
- Сядзіба Дорыя-Дзерналовічаў «Стэфанава» (XIX ст.);
- Царква Сьвятога Мікалая (1832).
Галерэя
- Краявіды Кармы
- Руіны царквы
- Гаспадарчая пабудова пры сядзібе
- Крухмальны завод
- Адміністрацыйны будынак
Асобы
- Валер Сьмірноў (нар. 1946) — актор, заслужаны артыст Беларусі.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads