Акім Курачкін
беларускі скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акім Рыгоравіч Ку́рачкін (10 верасьня 1912, Ветка, Гомельскі павет, цяпер у Гомельскай вобласьці — 4 жніўня 2004) — савецкі беларускі скульптар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў горадзе Ветка. У 1934 годзе скончыў Беларускі мастацкі тэхнікум у Віцебску.
Творчасьць
Першай работай Курачкіна была карціна «Клім Варашылаў і Сямён Будзённы на Паўночна-Заходнім фронце»[1]. Потым працаваў у галіне станкавай и манумэнтальнай скульптуры. У мастацкіх выставах пачаў удзельнічаць з 1940 году.
Сярод работ А. Р. Курачкіна
- кампазыцыя «Абаронцы Берасьцейскай крэпасьці» (1951),
- «У тыле ворага» (1958),
- «Да апошняга дыханьня» (1961)
- партрэты Героя Савецкага Саюза А. М. Кіжаватава (1967), падпольшчыцы С. С. Панковай (1968)
і іншыя.
Курачкін аўтар помнікаў воінам Савецкай Арміі і партызанам у Слоніме (1956), Паставах (1965), Полацку (1967), Вялейцы, вёсках Грозаў Капыльскага раёну, Міхалова Бабруйскага раёну (1967), Маслакі Горацкага раёну (1983), помніка А. Ф. Мяснікову ў Магілёве (1961) і інш.
Сярод станкавых работ:
- «Малады будаўнік» (1958),
- «Поўдзень» (1965),
- «За волю, за долю» (1982),
- партрэт касманаўта Ю. Гагарына
і інш.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads