Ала (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ала́ — рака ў Беларусі, левы прыток Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Магілёўскай і Гомельскай абласьцях. Даўжыня 100 км. Плошча вадазбору 1230 км². Выдатак вады ў вусьці 5,9 м³/с. Агульны спад ракі 40 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Рылейка, Беліца, ручай Любіца
- Левыя: Даранка, Вялікая Вязанка
На рацэ
- Места: Качэрычы
- Зона адпачынка: санаторыя СВК «Рассвет» імя К. Арлоўскага
- Прыродаахоўная зона: ляндшафтавы заказьнік Выдрыца (у нізоўі)
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 1,2 км на захад ад вёскі Віленкі Качэрыцкага раёну, цячэ Бабруйскім і Жлобінскім раёнамі, вусьце за 2 км на поўнач ад вёсцы Чыркавічаў Шацілавіцкага раёну. Верхняя плынь на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, ніжняя — на Прыдняпроўскай нізіне. У ніжняй плыні ад Алы адыходзіць рака Выдрыца.
Даліна пераважна трапэцападобная, на асобных дзялянках невыразная, шырынёй 0,8—1 км, каля вёскі Сьцяпоў Жлобінскага раёну — да 3 км. Абалона ў вярхоўі асушаная і разараная, шырынёй у сярэдняй плыні 0,5—0,6 км, ніжэй — 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, апрача 5 км у ніжняй плыні. Шырыня ракі ў вярхоўі 8—10 м, на астатнім працягу 12—20 м. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1—3 м, задзернаваныя, у ніжняй плыні нізкія.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 2,8 м[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads