Ларыса Александроўская

беларуская опэрная сьпявачка, рэжысэрка From Wikipedia, the free encyclopedia

Ларыса Александроўская
Remove ads

Лары́са Пампе́еўна Александро́ўская (15 лютага [ст. ст. 2 лютага] 1904, Менск — 23 траўня 1980) — беларуская опэрная сьпявачка (сапрана) і рэжысэрка. Народная артыстка Беларусі (1938). Народная артыстка СССР (1940[1]).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1928), кляса сьпеваў В. Цьвяткова. Вучылася ў Студыі опэры і балету ў Менску (1924—1933). У 1927 годзе выконвала беларускія народныя песьні на Міжнароднай музычнай выставе ў Франкфурце-на-Майне[2]. З 1933 году — артыстка Беларускага тэатра опэры і балету ў Менску.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны выступала з канцэртамі на франтах, у шпіталях і ў партызанскіх атрадах[3]. Чалец КПСС з 1942.

З 1951 году была адначасова і галоўным рэжысэрам Беларускага тэатру опэры і балету. За рок яна выпускала па два прэм’ерныя спэктаклі. Зьяўлялася ініцыятаркай стварэньня і нязьменнай старшынёй Беларускага тэатральнага таварыства (1946—1980, з 1976 году — ганаровая старшыня).

Дэпутатка Вярхоўнага Савету СССР 2—4-га скліканьняў, Вярхоўнага Савету БССР 3—5-га скліканьняў.

Памерла 23 траўня 1980 году ў Менску, пахаваная на Ўсходніх могілках.

Remove ads

Творчасьць

Выконвала як сапранавыя, так і мэца-сапранавыя партыі. Выступала таксама як канцэртная сьпявачка.

Опэрныя партыі

Спэктаклі, пастаўленыя ў якасьці рэжысэра

  • 1951 — «Запарожац за Дунаем» С. Гулак-Арцямоўскага
  • 1951 — «Ціхі Дон» І. І. Дзяржынскага
  • 1952 — «Страшны двор» С. Манюшкі
  • 1952 — «Русалка» А. Даргамыскага
  • 1952 — «Мазэпа» П. Чайкоўскага
  • 1953 — «Аіда» Джузэпэ Вэрды
  • 1953 — «Дзяўчына з Палесься» Я. Цікоцкага
  • 1954 — «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага
  • 1954 — «Травіята» Джузэпэ Вэрды
  • 1955 — «Трубадур» Джузэпэ Вэрды
  • 1956 — «Надзея Дурава» А. Багатырова
  • 1957 — «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага
  • 1958 — «Яснае сьвітаньне» А. Туранкова
Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

  • Нарадзілася будучая сьпявачка 15 лютага 1902 году. Напачатку вайны Александроўскай давялося эвакуявацца зь Менску напрасткі з бамбасховішча ў тэатры, не заходзячы дадому, дзе засталіся дакумэнты. У студзені 1942 году, знаходзячыся ў эвакуацыі ў Алма-Аце, артыстка атрымала новы пашпарт з ссоўваньнем даты нараджэньня на два рокі.
  • Ларыса Аляксандраўская ўласнаручна абірала месца для будаўніцтва новага будынка Беларускага опэрнага тэатру.[4]
  • Музычная школа № 1 у Менску носіць імя Ларысы Александроўскай з 1945 году. Імя было нададзена з нагоды 25-годзьдзя творчай дзейнасьці Александроўскай. На той момант гэта была адзіная музычная школа ў месьце. Ларыса Александроўская любіла выступаць зь яе навучэнцамі — хорам і ансамблем скрыпачоў.
  • Пляменьніца Ларысы Александроўскай, скрыпачка і вучоны, доктар філязофіі, Арыядна Ладыгіна напісала кнігу пра яе: «Ларыса Пампееўна Александроўская. Дакумэнтальна-тэатральны раман»
  • Опэра «Аіда» ў пастаноўцы Ларысы Александроўскай на сцэне Беларускай опэры ішла больш за 50 гадоў з 1953 г.
  • Песьню «Наш тост» кампазытара І. Любана на словы М. Касенкі і А. Таркоўскага ўпершыню выканала менавіта Ларыса Аляксандроўская. Адбылося гэта ў 1942 годзе ў Маскве на вечарыне майстроў беларускага мастацтва. Да вайны Ларыса Аляксандроўская і Ісак Любан былі суседзямі па Правіянцкай вуліцы.

Памяць

З 1987 году ў Беларусі праводзяцца нацыянальныя конкурсы вакалістаў імя Александроўскай, а ў 1992-м ейнае імя атрымала прэмія ў галіне тэатральнага мастацтва. Імем Л. Александроўскай названая музычная школа № 1 у Менску.

У 2014 годзе было прынятае рашэньне аб наданьні новай вуліцы ў Менску імя Ларысы Александроўскай[5].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads