Алесандра Бастоні
італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алеса́ндра Басто́ні (па-італьянску: Alessandro Bastoni; нар. 13 красавіка 1999 году) — італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Італіі. Уважаецца адным з найлепшых цэнтральных абаронцаў у сьвеце, вядомы сваімі дасканалымі падкатамі і здольнасьцю абыходзіцца зь мячом[3][4].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Бастоні прайшоў праз розныя ўзроставыя групы ў Бэргама, перш чым далучыцца да моладзевай каманды Прымавэры, дзе замацаваўся як асноўны цэнтральны абаронца. Упершыню трапіў у заяўку першай каманды 30 кастрычніка 2016 году на матч «Аталянты» супраць «Джэноа». Дэбют футбаліста прыпаў на матч Кубак Італіі, які ладзіўся месяцам пазьней. У ім бэргамцы гулялі супраць «Пэскары». Бастоні правёўшы на полі ўвесь матч, які скончыўся перамогай ягонай каанды зь лікам 3:0. 22 студзеня 2017 году абаранца запачаткаваў кар’еру ў матчы Сэрыі А ў гульні супраць «Сампдорыі» (1:0). Футбаліст згуляў усе 90 хвілінаў матчу.
31 жніўня 2017 году «Інтэрнацыянале» афіцыйна абвесьціў аб падпісаньні з Бастоні кантракту, што каштавала мілянцам 31 мільён эўра[5]. У той жа дзень было пацьверджана, што ён застанецца ў «Аталянце» на правах арэнды яшчэ на два сэзоны[6]. 14 ліпеня 2018 году «Інтэрнацыянале» датэрмінова вярнуў Бастоні з арэнды і працягнуў зь ім кантракт да 2023 году. Улетку 2018 году ў рамках дамовы пазыкі абаронца сэзон правёў у складзе «Пармы»[7].
Міжнародная
Яшчэ з маладога веку прыцягваўся да выступаў за зборныя Італіі розных узростаў. Упершыню атрымаў выклік у нацыянальную зборную Італіі ад галоўнага трэнэра Рабэрта Манчыні на матчы Лігі нацыяў супраць зборных Босьніі і Герцагавіны ды Нідэрляндаў у верасьні 2020 году. Дэбютаваў у складзе зборнай 11 лістапада, зьвіўшыся ў першай адзінаццатцы ў таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі. Гэты матч ладзіўся ў Флярэнцыі і скончыўся перамогай гаспадароў зь лікам 4:0.
Remove ads
Дасягеньні
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021, 2024
- Уладальнік Кубка Італіі: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2021, 2022, 2023
Італія:
- Чэмпіён Эўропы: 2020
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads