Альвара Арбэлёа

гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Альвара Арбэлёа
Remove ads

Альва́ра Арбэлёа Ко́ка (па-гішпанску: Álvaro Arbeloa Coca; нар. 17 студзеня 1983 году, Саляманка, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету й Эўропы ў складзе зборнай Гішпаніі. Гуляе пераважна на пазыцыі правага абаронцы, аднак можа гуляць у якасьці цэнтральнага абаронцы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Раньнія гады

Альвара быў падпісаны мадрыдзкім «Рэалам» у зусім юным узросьце й пачаў выступаць за юнацкую каманду клюбу, якую ў той час трэніраваў Рафаэль Бэнітэс. Зь цягам часу ён стаў сталым гульцом рэзэрвовай каманды й двойчы згуляў за асноўны склад, аднак так і ня здолеў там замацавацца. 24 ліпеня 2006 году Арбэлёа перайшоў у «Дэпартыва», матываваўшы гэты трансфэр жаданьнем рэгулярна гуляць.

«Лівэрпул»

Неўзабаве ён прыцягнуў увагу «Лівэрпула», і 31 студзеня 2007 году перайшоў у гэты ангельскі клюб. Сума ўгоды склала 2,5 мільёну фунтаў, прычым 50% зь іх атрымаў «Рэал». Ягоны дэбют у «Лівэрпулі» адбыўся 10 лютага ў матчы супраць «Ньюкаслу», які скончыўся паразай ягонай каманды. Альвара ў гэтай сустрэчы выйшаў на замену Джэрмэйну Пэнанту. Аднак паўнавартасным ягоным дэбютам варта лічыць матч супраць «Барсэлёны» на Камп Ноў, які адбыўся 21 лютага ў рамках 1/8 розыгрышу Лігі чэмпіёнаў. Арбелёа выйшаў на гэтую гульню ў стартавым складзе на пазыцыю левага абаронцы. Ягонай прамой задачай было зачыніць у гаспадароў Ліянэля Мэсі.

7 красавіка 2007 году Арбелёа забіў свой ​​першы гол за «Лівэрпул», стаўшы тым самым першым за 14 з паловай гадоў гульцом «Лівэрпула», якія носяць футболку з другім нумарам, які вызначыўся ў афіцыйным матчы, і першым за такі ж тэрмін другім нумарам, які забіў гол у Прэм’ер-Лізе. Перад сэзонам 2007—2008 гадоў Альвара зьмяніў нумар «2» на нумар «17», які вызваліўся пасьля сыходу з каманды Крэйга Бэламі.

Вяртаньне ў «Рэал»

29 ліпеня 2009 году было абвешчана, што «Рэал» і «Лівэрпул» дасягнулі пагадненьня аб перадачы Арбелёа ў гішпанскі клюб. Сума трансфэру склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў[4].

Зборная

27 сакавіка 2008 году адбыўся дэбют Альвара у нацыянальнай зборнай Гішпаніі. На 73-й хвіліне таварыскага матчу супраць італьянцаў Арбелёа выйшаў на замену Сэрхіё Рамасу.

Remove ads

Дасягненьні

Клюбныя

Рэал Мадрыд

Міжнародныя

Гішпанія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads