Альгомель

вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Альгомель
Remove ads

Альго́мель[1]вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 3 км на поўдзень ад Вялікага Малешава, за 4 км на поўнач ад Аздамічаў. Альгомель уваходзіць у склад Велікамалешаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

З 1565 году знаходзіцца ў складзе Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Да XVIII стагодзьдзя вёска ў складзе Вялікага княства. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. З 1921 году ў складзе Польшчы. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў складзе і зьяўляецца цэнтрам Альгомельскага сельсавету Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 году — Столінскага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці[2]. З 16 ліпеня 1954 году ў складзе Аздаміцкага сельсавету, з 4 траўня 1981 году — Велікамалешаўскага сельсавету.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 922 жыхары
  • 2005 год — 988 жыхароў
  • 2010 год — 1023 жыхары

Мікравёскі

Традыцыйная вёска дзеліцца на 7 мікравёсак: Задвор’е, Колацкае, На́сьпі, Плаўшчы́ца, Сяло (цэнтральная частка вёскі), Узьбярэ́жжа, Чорныя.

Інфармацыя для турыстаў

  • Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова

Агурковая краіна

Уваходзіць у так званую Агурковую краіну.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads