Альпень
вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альпе́нь[1] — вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 2 км на захад ад Велямічаў, за 3 км на поўдзень ад Давыд-Гарадку, за 10 км на паўночны ўсход ад Рубелю. Альпень уваходзіць у склад Веляміцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Першая згадка пра населены пункт ў архіўных дакумэнтах прыпадае на 1479 год. У гэтым годзе княгіня Ганна, удава князя Сьвідрыгайлы, падарыла Альпень Зяновічу-Альпенскаму. У 1515 годзе князь Фёдар Яраслававіч падарыў Альпень Зяновію Сямёнавічу Ляшкевічу.
З 1921 году ў складзе Польскай Рэспублікі. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР.
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 175 двароў, 1150 чалавек; 1939 год — 1470 жыхароў; 1970 год — 1536 чалавек (перапіс); 1988 год — 403 дамы, 857 чалавек (491 жанчына і 366 мужчын); 1994 год — 351 гаспадарка, 689 жыхароў; 1999 год — 643 жыхары; 2000 год — 323 хаты, 627 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 315 двароў, 635 жыхароў; 2010 год — 514 жыхароў
Вуліцы
Вёска мае вулічны тып пасяленьня. Тут налічваецца каля 20 вуліц і 5 завулкаў.
Інфармацыя для турыстаў
- Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы, пабудаваная ў 1888 годзе. З гэтай нагоды 28 жніўня ў вёсцы штогод праходзіць прастольнае сьвята, якое зьяўляецца неафіцыйным днём вёскі.
Дунін-Марцінкевіч
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, знаходзячыся ў 1849 годзе ў Альпені, напісаў тут верш «Вясна!», які ўвайшоў у зборнікі яго твораў. Верш датаваны 12 траўня 1849 году. А ўжо 13 траўня ён піша верш «Прыпяць», пад якім напісана: «На водах Прыпяці; траўня 13 дня 1849 году».
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads