Аляксандар Александровіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Александро́віч (нарадзіўся 6 ліпеня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Камсамолец» і пастаўскай акадэміі ПМЦ, з 2015 году пачаў выступаць за дубль «Віцебска». Пасьля таго, як у ліпені 2015 году «Віцебск» ачоліў былы трэнэр дубля Сяргей Ясінскі, пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 8 жніўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 65-й хвіліне матча супраць «Белшыны» (1:1). У далейшым працягваў зьяўляцца на полі ў асноўнай камандзе, агулам у cэзоне 2015 году правёў 8 матчаў у Найвышэйшай лізе і 4 — у Кубку Беларусі.
Пачатак cэзону 2016 году прапусьціў праз траўмы. Вярнуўся на поле ў чэрвені, аднак выступаў пераважна за дубль, за асноўную каманду правёў 4 матчы (2 у чэмпіянаце і 2 у Кубку). Сэзон 2017 году цалкам прапусьціў праз пашкоджаньні. У 2018 годзе вярнуўся на поле, але перадусім выступаў за дубль. У жніўні 2018 году быў аддадзены ў арэнду ў «Воршу»[3]. Па заканчэньні cэзону 2018 году вярнуўся ў «Віцебск», аднак у красавіку 2019 году зноў быў арандаваны «Воршай»[4]. У cэзоне 2019 году быў трывалым гульцом першага складу. У сьнежні 2019 году вярнуўся з арэнды ў «Віцебск»[5]. У пачатку 2020 году трэнаваўся зь «Віцебскам», а пазьней далучыўся да клюбу «Смалявічы» і ў сакавіку склаў працоўную ўгоду[6]. У складзе смалявіцкай каманды пераважна выходзіў на замену, таксама прыцягваўся да гульняў за дубль. У сьнежні 2020 году пакінуў «Смалявічы»[7].
У студзені 2021 году стаў гульцом расейскага клюбу «Цьвер» з трэцяга дывізіёну[8]. У жніўні 2022 году вярнуўся ў Беларусь, узмацніўшы склад бабруйскай «Белшыны»[9]. У бабруйскай камандзе пераважна выходзіў на замену. У сьнежні 2022 году пакінуў клюб[10]. У ліпені 2023 году стаў гульцом магілёўскага «Дняпра»[11]. У сьнежні 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[12].
Міжнародная
У 2015 годзе гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads