Аляксандар Быліна
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Былі́на (нар. 26 сакавіка 1981 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў кар’еру ў менскіх клюбах, а потым гуляў за «Шахцёр» і «Граніт». З 2010 году выступаў за бабруйскую «Белшыну», у 2011 годзе замацаваўся ў асноўным складзе бабруйскага клюбу. У студзені 2013 году перайшоў у «Дняпро», дзе стаў гульцом асноўнага складу. Выступаў на пазыцыі флянгавага (левага або правага) абаронцы. Ліпень 2013 году прапусьціў праз траўму, пазьней вярнуўся ў асноўны склад. У студзені 2014 году падпісаў кантракт з «Слуцкам». У слуцкім клюбе быў асноўным левым абаронцам. У сьнежні 2014 году кантракт з «Слуцкам» быў скасаваны[2].
З пачатку 2015 году трэнаваўся разам з «Зоркай-БДУ». У красавіку падпісаў кантракт з гэтым клюбам[3], стаўшы гульцом першай адзінаццатцы. У студзені 2016 году вярнуўся ў «Слуцак»[4], дзе зноў пачаў выступаць у якасьці левага абаронцы. Сэзон 2017 году пачынаў у асноўным складзе, але пазьней страціў месца ў складзе. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году скасаваў кантракт з «Слуцкам»[5].
У пачатку 2018 году трэнаваўся з «Крумкачамі», а ў сакавіку — з клюбам «Ашмяны-БДУФК». Аднак пазьней, пасьля таго як «Крумкачы», не атрымаўшы ліцэнзіі дзеля ўдзелу ў Найвышэйшай лізе, заявіліся ў Другую лігу, а Быліна зноў далучыўся да сталічнай каманды[6]. Паводле вынікаў сэзону 2018 году дапамог «Крумкачам» прабіцца ў Першую лігу. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт з клюбам, які зьмяніў афіцыйную назву на НФК[7]. У пачатку сэзону 2019 году амаль не зьяўляўся на полі, зь ліпеня ўжо часьцей выходзіў у галоўным складзе. У студзені 2020 году пакінуў НФК[8].
У лютым 2020 году стала вядома, што Аляксандар Быліна пачынае працаваць у структуры менскага «Дынама» ў якасьці сэлекцыянэра[9]. У 2021 годзе ў якасьці аматара выступаў у складзе «Берасьцежылбуд» у Другой лізе, але згуляў за каманду толькі адзін матч.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads