Аляксандар Куган
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Ку́ган (нар. 26 траўня 1991 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца аўстрыйскага клюбу «Шайблінгкірхэн-Варт».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец менскага «Дынама». З 2008 году гуляў за клюбны дубль, а з 2010 году пачаў прабівацца ў асноўны склад. У жніўні 2012 году быў аддадзены ў арэнду да канца сэзону ў клюб «Бяроза-2010»[3].
У студзені 2013 году быў аддадзены ў арэнду магілёўскаму «Дняпро» да канца сэзону[4]. Спачатку не трапляў у асноўны склад і толькі выходзіў на замену, а ў чэрвені 2013 году замацаваўся ў пачатковым складзе. У верасьні 2013 году атрымаў траўму і выбыў да канца сэзону. Тым ня менш, у сакавіку 2014 году «Дняпро» выкупіў Кугана ў менскага «Дынама»[5]. Паводле некаторых зьвестках, сума трансфэру склала 10 тысяч даляраў[6]. Сэзон 2014 году распачаў у якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы, але пазьней праз траўму страціў месца ў асноўным складзе і зьяўляўся на полі эпізадычна. У сэзоне 2015 году выступаў за «Дняпро» ў Першай лізе, быў трывалым гульцом першай каманды. У лютым 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў Магілёў[7].
У лютым 2016 году падпісаў кантракт з «Слуцкам»[8]. У сакавіку 2017 году перайшоў у летувіскі клюб «Утэніс»[9]. У «Слуцку» ня здолеў замацавацца і звычайна выходзіў на замену. У сьнежні 2016 году пакінуў слуцкі клюб[10]. У сакавіку 2017 году стаў гульцом летувіскага клюбу «Утэніс»[11], дзе трывала гуляў у асноўным складзе. Аднак, у ліпені вярнуўся на радзіму і падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[12].
У студзені 2018 году перайшоў у аўстрыйскі клюб трэцяга дывізіёну «Карабах»[13], які ў чэрвені 2018 году быў перайменаваны ў «Маўэрвэрк». У 2023 годзе перашоў у клюб «Шайблінгкірхэн-Варт», які паводле вынікаў сэзону 2022—2023 гадоў вылецеў у Нацыянальную лігу Ніжняй Аўстрыі (Д4).
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads