Аляксандар Міхневіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндар Ю́р’евіч Міхне́віч (нар.1953, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі дыплямат.

Хуткія факты 5-ы амбасадар Беларусі ў Бэльгіі, Прэзыдэнт ...

Намесьнік (2000—2006) і 1-ы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі (2012—2016), 5-ы амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі (2006—2012) і ў Бэльгіі (2016—2021). Сын міністра культуры Беларускай ССР Юрыя Міхневіча (1977—1988)

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям'і сакратара Менскага гарадзкога камітэту Камсамолу Беларусі Юрыя Міхневіча. У 1977 годзе скончыў Маскоўскі інжынэрна-фізычны інстытут (Расейская СФСР). У 1977—1978 гадах працаваў інжынэрам вытворча-тэхнічнага аб’яднаньня «Інтэграл» у Менску (Беларуская ССР), дзе ў 1979—1980 гадах быў намесьнікам сакратара камітэту камсамолу. У 1980—1983 гадах — загаднік аддзелу Менскага гарадзкога камітэту Камуністычнага саюзу моладзі Беларусі. У 1983—1986 гадах — слухач Усесаюзнай акадэміі вонкавагага гандлю. У 1986—1987 гадах выконваў абавязкі закадніка аддзелу кадраў Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных дасьледаваньняў Дзяржпляну БССР, дзе ў 1987—1988 гадах працаваў загаднікам аддзелу патэнтна-ліцэнзійных дасьледаваньняў. З 1988 году быў начальнікам аддзелу вонкаваэканамічных сувязяў Міністэрства лёгкай прамысловасьці БССР.

У 1992—1995 гадах быў начальнікам адпаведнага аддзелу, а затым управы канцэрну «Беллегпрам», дзе ад 15 жніўня 1995 году да 31 сакавіка 2000 году быў 1-м віцэ-прэзыдэнтам[1][2].

23 сакавіка 2000 году прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[3]. 4 жніўня 2006 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі, а таксама амбасадарам у Рэспубліцы Ірляндыя па сумяшчальніцтве[4]. Толькі 30 кастрычніка 2006 году быў фармальна вызвалены ад пасады намесьніка Міністра[5].

18 сьнежня 2003 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў[6]. Са жніўня 2006-га і да верасьня 2012 году — амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі і па сумяшчальніцтве ў Ірляндыі. Ад 10 верасьня 2012-га па 13 чэрвеня 2016 году быў 1-м намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі.13 чэрвеня 2016 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Бэльгіі. 29 ліпеня 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 296 аб вызваленьні Міхневіча з пасады амбасадара Беларусі ў Бэльгіі і па сумяшчальніцтве ў Люксэмбургу ў сувязі з выхадам у адстаўку. Адначасна Міхневіча вызвалілі з пасады пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Эўразьвязе, Эўрапейскай супольнасьці па атамнай энэргіі і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы[7].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads