Аляксандар Сасноў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Віктаравіч Сасноў (14 жніўня 1947, Гомель) — першы міністар працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт. Тэма дысэртацыі: «Пытаньні арганізацыі працы работнікаў эканамічных службаў (на прыкладзе машынабудаўнічых прадпрыемстваў БССР)».
Remove ads
Жыцьцяпіс
Праз тры гады пасьля нараджэньня, вайсковец-бацька перавёз сям’ю на новае месца службы, зь Беларусі ў Сыбір (Іркуцкая вобласьць). Пасьля вяртаньне на радзіму, паступіў дарожна-будаўнічы тэхнікум, які скончыў з чырвоным дыплёмам. Пасьля службы ў войску працаваў у будаўнічым трэсьце — тэхнікам, пасьля майстрам [1].
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў у Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце (1975-1983), дацэнтам, загадчыкам катэдры на Гомельскім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце.
Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. У ВС быў старшынём Камісіі па пытаньнях працы, цэн, занятасьці і сацыяльнай абароны насельніцтва.
Падчас стварэньня Партыі народнай Згоды, Саснову і Аляксандру Лукашэнка прапанавалі стаць яе сустаршынямі. Аднак на першым жа паседжаньні, выявілася, што яго погляды (замоцна кансэрватыўныя і правыя), як і погляды Лукашэнкі (замоцна левыя) не падабаюцца іншым. Таму партыю ўзначалілі Карпенка і Ганчар[1].
Дэманстратыўна не галасаваў за прыняцьце Канстытуцыі 1994 году з-за дысбалянсу «галін улады». Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году, працаваў у камандзе Зянона Пазьняка.
Пасьля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на выбарах, Саснову прапанавалі ўзначаліць Міністэрства працы. У 1994-1996 гадох – міністар працы Беларусі. Разам з прэм’ерам Міхаілам Чыгіром падаў у адстаўку ў лістападзе 1996 году напярэдадні рэфэрэндуму.
Пасьля працаваў намесьнікам дырэктара Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў.
На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году уваходзіў у каманду Яраслава Раманчука[2].
Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Аўтар больш за 70 навуковых публікацыяў.
Асабістае жыцьцё
Жанаты, мае двух сыноў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads