Аляксей Панкавец
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксе́й Панкаве́ц (нар. 18 красавіка 1981 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[4]. На сёньня працуе трэнэрам.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выступаў за каманды «Атака-Аўра» (Менск), слонімскі «Камунальнік», «Тарпэда-МАЗ» (Менск). З 2003 году бараніў колеры «Гомля». Узімку 2007 году перайшоў ва ўкраінскі клюб «Харкаў»[5]. Дэбютаваў за клюб 4 сакавіка 2007 году ў матчы супраць «Мэталіста» (0:0)[6]. У студзені 2012 году падпісаў двухгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[7], але ў менскім клюбе ня здолеў стаць гульцом асноўнага складу.
У студзені 2013 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[8]. У жодзінскім клюбе хутка замацаваўся на пазыцыі левага абаронцы. Сэзон 2014 году распачаў на лаўцы запасных. У сярэдзіне сэзону некаторы час выкарыстоўваўся як левы паўабаронца, але потым вярнуўся на левы флянг абароны. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з жодзінцамі[9]. У сэзоне 2015 году заставаўся асноўным левым абаронцам каманды, толькі канец сэзону быў вымушаны прапусьціць праз траўмы. У студзені 2016 году зноў падоўжыў пагадненьне з «Тарпэда-БелАЗ»[10], у новым сэзоне стаў капітанам каманды. 30 красавіка 2016 году, згуляўшы супраць «Крумкачоў», правёў свой 500-ы матч на вышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клюб Сяргея Алейнікава[11]. У студзені 2017 году стала вядома, што Панкавец застанецца ў Жодзіне і на наступны сэзон[12]. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2017 году і ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Тарпэда-БелАЗ»[13].
Міжнародная
За нацыянальную зборную Беларусі правёў два матчы.
Remove ads
Трэнэрская праца
У студзені 2018 году завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнэрскую працу ў «Тарпэда-БелАЗ»[14], дзе неўзабаве стаў памочнікам галоўнага трэнэра. У жніўні 2019 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[15]. Пакінуў жодзінскі клюб па заканчэньні кантракту ў сьнежні 2021 году[16]. У тым жа месяцы атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[17].
У студзені 2022 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб менскага «Дынама» ў якасьці трэнэра па агульна фізычнай падрыхтоўцы[18]. Пасьля прызначэньня ў канцы 2022 году новым галоўным трэнэрам дынамаўцаў Вадзіма Скрыпчанкі ня трапіў у ягоны штаб[19]. У лютым 2023 году як трэнэр прыяднаўся да летувіскай «Дайнавы», дзе пачаў дапамагаць Сяргею Кузьняцову ў асноўнай камандзе, а таксама ачоліў рэзэрвовую каманду «Дайнава Б» у Трэцяй лізе.
Remove ads
Дасягненьні
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads