Аляндзкія астравы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляндзкія астравы
Remove ads

Аля́ндзкія астравы (па-швэдзку: Åland, па-фінску: Ahvenanmaa) — швэдзкамоўны архіпэляг астравоў, які палітычна адносіцца да Фінляндыі. У складзе Фінляндыі астравы маюць шырокую аўтаномію. Астравы знаходзяцца ў Балтыйскім моры каля Батнічнай затокі. Спэцыяльны статус астравоў гарантуецца міжнароднай супольнасьцю.

Хуткія факты

У склад архіпэлягу ўваходзяць каля 6,5 тыс. астравоў агульнай плошчай 1527 км². Плошча найбольшага востраву Аляндаў складае 650 км². Колькасьць насельніцтва складае каля 27,2 тыс. асобаў. Заселеныя каля 100 астравоў, пераважна людзьмі швэдзкага паходжаньня. Насельніцтва займаецца ў асноўным рыбнай лоўляй, жывёлагадоўляй і сельскай гаспадаркай. Адзіным горадам і сталіцай Аляндзкіх астравоў зьяўляецца Марыегамн (па-швэдзку: Mariehamn, па-фінску: Maarianhamina). Тэрыторыя Аляндзкіх астравоў зьяўляецца дэмілітарызаванай зонай, тут забаронены нават пралёт самалётаў паветрана-вайсковых сілаў.

Remove ads

Палітыка

Аляндзкія астравы, згодна з Актам аб Самакіраваньні Аляндзкіх астравоў ад 28 сьнежня 1951 году, зьяўляюцца парлямэнцкай рэспублікай у рамках аўтаноміі ў складзе Фінляндыі. Астравы маюць уласны парлямэнт (Лагтынг), які складаецца з 30 дэпутатаў, абраных праз агульныя тайныя выбары. Яму падпарадкоўваецца ўрад (Ляндскапсрэгерынг), які ў сваю чаргу складаецца зь міністраў адукацыі, культуры, фінансаў, сацыяльных справаў і навакольнага асяродзьдзя, адміністрацыі і ўзаемадзеяньня з Эўрапейскім Зьвязам, прамысловасьці і гандлю, і сувязі, які ўзначальваецца прэм’ер-міністрам (ляндродам).

Remove ads

Гісторыя

У XVIII стагодзьдзі праз Аляндзкія астравы праходзіў важны шлях з Санкт-Пецярбургу ў Стакгольм. 18 сакавіка 1809 году, пад час расейска-швэдзкай вайны расейцы акупавалі астравы і далучылі іх, разам зь Фінляндыяй, да Расейскай імпэрыі.

У 1856 годзе Парыская мірная дамова надала астравам асаблівы статус дэмілітарызаванай зоны, які захоўваецца й да нашых дзён.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads