Амсьціслаўскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амсьціслаўскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Амсьціславе. Знаходзіўся на Замкавай гары, на правым беразе ракі Віхры. Існаваў у XIV—XVIII стагодзьдзях.
Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры | |
Амсьціслаўскі замак | |
![]() Амсьціслаўскі замак у час Трубяцкой разьні | |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′31″ пн. ш. 31°43′40″ у. д. |
Дата заснаваньня | XIV ст. |
Амсьціслаўскі замак на мапе Беларусі ![]() ![]() Амсьціслаўскі замак | |
![]() |
Амсьціслаўскі замак — найважнейшая стратэгічная фартэцыя Вялікага Княства Літоўскага на мяжы з Маскоўскай дзяржавы, якая перажыла шмат аблог і войнаў.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Замак збудавалі на пляцоўцы гарадзішча XII—XIII стагодзьдзяў. У 1389 годзе яго 11 дзён трымала ў аблозе войска смаленскага князя Сьвятаслава Іванавіча. У пэрыяд міжусобнай вайны 1432—1439 гадоў паміж вялікім князем літоўскім Сьвідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам гэта быў адзіны замак на Беларусі, які не паддаўся войску апошняга і вытрымаў трохтыднёвую аблогу. У 1500, 1502, 1508 (двойчы) і 1514 годзе быў у аблозе маскоўскіх войскаў.
Па наданьні Амсьціславу ў 1634 годзе Магдэбурскага права замак умацавалі. У пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) y ліпені 1654 годзе маскоўскія войскі атачылі Амсьціслаў і замак. У выніку 4 штурмаў 22 ліпеня захопнікі ўзялі штурмам і спалілі замак, пры гэтым забіўшы большасьць яго абаронцаў. Стратэгічная важнасьць фартыфікацыі спрыяла хуткаму аднаўленьню. У 1660 годзе на загад маскоўскага гаспадара замак зноў спалілі, a 46 яго абаронцаў выслалі ў Яраслаўль. У 1676 годзе сойм Рэчы Паспалітай пастанавіў аднавіць Амсьціслаўскі замак.
За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у жніўні 1708 году войска маскоўскага гаспадара Пятра I ўзарвала замак пры адступленьні. Па вайне замак аднавілі
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Амсьціслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, замак зруйнавалі.
Remove ads
Архітэктура
Замак атачалі шырокія (60—100 м) і глыбокія (больш за 25 м) яры і кальцавы вал, вышынёй з усходняга і паўднёвага бакоў 6—7 м, шырынёй ў аснове 15—18 м. На вяршыні стаялі зрубныя абарончыя канструкцыі — гародні, шмат’ярусная вежа і ўязная брама. Пэрымэтар замкавых фартыфікацыяў перавышаў 800 м. Высокі мост на палях злучаў замак зь местам[1].
Галерэя
- Гістарычныя здымкі Замкавай гары
- М. Астанковіч, да 1900 г.
- 1912 г.
- 1912 г.
- 1912 г.
- 1912 г.
- да 1918 г.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads