Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ду́браўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Дубраўка.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сінчанскі сельсавет у складзе Пухавіцкага раёну Менскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Сінча. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласьці.

5 траўня 1962 году да сельсавету далучана частка скасаванага Варашылаўскага сельсавету (8 населеных пунктаў: Апляўніца, Быцень, Вомельна, Востраў, Клятное, Любячка, Мельніца і Палёк)[1].

23 сьнежня 1965 году цэнатр сельсавету перанесены ў вёску Вомельна. 15 чэрвеня 1972 года сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі сельсавет. 23 ліпеня 1984 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Дубраўка, сельсавет перайменаваны ў Дубраўскі.

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2024 чалавекі[2], зь іх 92,6% — беларусы, 5,7% — расейцы, 0,9% — украінцы[3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads