Клятное (Пухавіцкі раён)
вёска ў Дубраўскім сельсавеце Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клятно́е[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.
Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы.
Remove ads
Гісторыя
У 1710 годзе згадваецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну вёска ў складзе маёнтку Сьмілавічы-Бакшты ў Менскім ваяводзтве ВКЛ[2].
У XIX—XX ст. у Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У 1912 годзе пачала працаваць народная вучэльня.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасьля рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-ай ступені.
З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй. У 1942—1943 гг. было расстраляна 23 жыхары вёскі.
Да 5 траўня 1962 году вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 1816 год — 22 двары, каля 140 жыхароў
- На пачатку XX ст. — 54 двары, 357 жыхароў
- 2009 год — 49 чалавек[4]
Асобы
- Якаў Камейка (1911 — пасьля 1996) — савецкі ваенны і грамадзкі дзеяч, генэрал-маёр
- Іван Хурс — вайсковец, віцэ-адмірал
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads