Дубраўка (Дубраўскі сельсавет)
вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ду́браўка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Цэнтар Дубраўскага сельсавету.
Знаходзіцца за 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру, 19 км чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы, каля аўтамабільнай дарогі Мар’іна Горка — Селецк.
Remove ads
Гісторыя
У пачатку 20 ст. маёнтак у Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1926 г. пасёлак. На пачатку 1930-х гг. створаны калгасы «Краіна Саветаў» і «Спаборнік», працавалі дзьве кузьні.
З чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.
З 23.07.1984 году цэнтар сельсавету.
Remove ads
Насельніцтва
- Пачатак ХХ ст. — 1 двор, 3 жыхары
- 1920 — 20 гаспадарак, 99 жыхароў
- 2002 год — 268 двароў, 858 жыхароў
- 2009 год — 799 чалавек[2]
Асоба
- Андрэй Варанецкі — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads