Сінча

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сінча́[1] (таксама сустракаецца Сінчы́, мн.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.

Хуткія факты

Месьціцца за 10 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 10 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы.

Remove ads

Гісторыя

У 1710 годзе згадваецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну вёска ў складзе маёнтка Сьмілавічы-Бакшты ў Менскім ваяводзтве ВКЛ[2].

У 19 стагодзьдзі ў Ігуменскім павеце Менскай губэрні, уласнасьць Ратынскіх. У 1897 годзе працавалі 2 лаўкі і вінакурны завод.

У XIX—XX стагодзьдзя ў Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Побач з вёскай знаходзілася аднайменны маёнтак Ратынскага. Працавала школа царкоўнай граматы (адкрыта ў 1903 г.).

Летам 1905 г. адбылося сялянскае хваляваньне. Выступленьне было падаўлена салдатамі, яго арганізатары арыштаваны.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцый працавала працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 г. вучыліся 86 дзяцей, у тым ліку 26 дзяўчынак, працавалі 2 настаўніка.

З 1924 г. да 1965 г. цэнтар Сінчанскага сельсавету. У 1933 г. быў створаны саўгас «Сінча», працавала кузьня, маслабойня, стальмашня, шорная майстэрня.

З чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1816 год — 37 двароў, каля 200 жыхароў
  • 1897 год — 84 двары, 532 жыхары жыхароў
  • Пачатак ХХ ст. — 101 двор, 647 жыхароў. Маёнтак — 1 гаспадарка, 142 жыхара
  • 2002 год — 78 двароў, 163 жыхары
  • 2009 год — 117 чалавек[3]
  • 2019 год — 106 чалавек

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Гаспадарчы двор

Страчаная спадчына

Thumb
Сядзіба Рарынскіх (1901-17)
  • Сядзібна-паркавы ансамбаль Ратынскіх (XVIII ст.)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads