Анабаптызм

плынь хрысьціянства From Wikipedia, the free encyclopedia

Анабаптызм
Remove ads

Анабапты́зм (па-грэцку: ἀναβαπτισμός — перахрост) — хрысьціянская пратэстанцкая плынь XVI стагодзьдзя ў Эўропе, аднак існуе меркаваньне, што анабаптызм адрозьніваецца ад пратэстанцкага руху[1].

Thumb
Дарэфармацыйныя рухі
Пострэфармацыйныя рухі
Вялікае абуджэньне
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Распаўсюд раньніх анабаптыстаў ў Цэнтральнай Эўропе

Швайцарыя

Анабаптызм у Швайцарыі пачаўся як адгалінаваньне царкоўных рэформаў Ульрыха Цьвінглі. Яшчэ ў 1522 годзе стала відавочна, што Цьвінглі быў на шляху рэформаў пропаведзі, калі ён пачаў сумнявацца або крытыкаваць такія каталіцкай практыкі, як то дзесяціна, мэса й нават хрост немаўлятаў. Цьвінглі сабраў групу рэфарматараў вакол сабе і зь імі займаўся клясычнай літаратурай й вывучэньнем Сьвятога Пісаньня. Тым ня менш, некаторыя з гэтых маладых людзей пачалі адчуваць, што Цьвінглі ня досыць хутка рухаўся да радыкальных рэформаў. Раскол паміж Цьвінглі й ягонымі больш радыкальнымі вучнямі стаў відавочным у кастрычніку 1523 годзе на дыспуце, які адбыўся ў Цюрыху.

Тыроль

Анабаптызм прыйшоў да Тыролю дзякуючы працам Георга Бляўрока. Як і ў вайне нямецкіх сялянаў, паўстаньне Міхаэля Гасмайра падрыхтавала глебу, вырабляючы надзею на сацыяльную справядлівасьць. Гасмайр спрабаваў правесьці рэлігійныя, палітычныя й эканамічныя рэформы з дапамогай гвалтоўнага сялянскага паўстаньня, але рух быў здушаны[2].

Маравія

Не зважаючы на тое, што мараўскія анабаптысты зьявіліся ў выніку перасяленьня сюды вернікаў з іншых абласьцей Эўропы, Маравія неўзабаве стала цэнтрам руху анабаптызма, у значнай ступені дзякуючы сваёй большай рэлігійнай памяркоўнасьці[3][4]. Ганс Гут быў адным зь першых эвангелістаў у гэтым раёне, за два гады сваёй дзейнасьці ў Маравіі ён вырабіў хрост большай колькасьці новавернікаў, чым усе астатнія анабаптысцкія эвангелісты агулам[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads