Андрэй Гарбуноў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Гарбуноў (нарадзіўся 29 траўня 1983 году, Магілёў, БССР) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[3]. Цяпер працуе трэнэрам.
Паводле некаторых меркаваньняў добра валодаў гульнёй нагамі й гуляў на лініі брамы[4]. Андрэй меў мару выступаць за маскоўскі ЦСКА, за які заўзеў ягоны бацька[5].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Футболам пачаў займацца ў магілёўскай СДЮШАР-7, а прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Вейна-Дняпро» ў 2000 годзе. З наступнага сэзону абараняў колеры шклоўскага «Спартака», а ў 2002 годзе быў залічаны ў склад магілёўскага «Дняпра»[6], дзе правёў далі доўгі час, паступова заняўшы месца ў асноўным складзе. Пасьля гэтага некалькі сэзонаў правёў у складзе менскага «Дынама».
У жніўні 2011 году падпісаў кантракт з клюбам «Нёман» з Горадні[7]. 13 студзеня 2012 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[8]. Дзякуючы добрай гульні амаль адразу стаўся асноўным галкіпэрам клюбу, здолеўшы выбіць са складу гульца нацыянальнай зборнай Аляксандра Гутара. Усяго празь некалькі месяцаў знаходжаньня ў стане клюбу падоўжыў кантракт да 2015 году[5]. Паводле вынікаў сэзону 2012 году быў абраны найлепшым гульцом барысаўскага клюбу за бягучы год, апярэдзіўшы на 2 пункты паўабаронцу Рэнана Брэсана[9]. Акрамя таго Гарбуноў стаўся й найлепшым брамнікам чэмпіянату[10].
У пачатку красавіка 2014 году кантракт з БАТЭ быў скасаваны па ўзаемнай згодзе[11]. У першай палове 2014 году заставаўся бяз клюбу, аднак у ліпені 2014 году падпісаў кантракт з грэцкім клюбам «Атромітас»[12]. Спачатку быў другім брамнікам клюбу, а ў лістападзе 2014 году здолеў замацавацца ў стартавым складзе. Выявіў сябе выдатным футбалістам у сэзоне 2014—2015 гадоў, калі згуляў 12 «сухіх» матчаў у чэмпіянаце і дапамог «Атромітасу» трапіць у Лігу Эўропы. 6 жніўня 2015 году, захаваўшы ў недатыкальнасьці браму ў матчы Лігі Эўропы супраць швэдзкага АІКу (1:0), дасягнуўшы адзнакі ў 100 «сухіх» матчаў на найвышэйшым узроўні і тым самым далучыўшыся да беларускага клюбу «сухіх» брамнікаў[13]. У пачатку 2016 году страціў месца ў асноўным складзе і да канца сэзону не зьяўляўся на полі. «Атромітас» прапанаваў падоўжыць кантракт, але Андрэй разглядаў іншыя варыянты працягу кар’еры[14]. 27 чэрвеня футбаліст усё ж пастанавіў застацца ў «Атромітасе», адначасна зьмяніўшы нумар з 30-га на 35-ы[15]. У сэзоне 2016—2017 гадоў быў трывалым асноўным брамнікам. Пакінуў клюб у траўні 2017 году[16].
У студзені 2018 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[17]. Замацаваўся ў якасьці першага брамніка каманды, выцесьніўшы Сяргея Ігнатовіча. Паводле вынікаў сэзону 2018 году быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі. У студзені 2019 году стала вядома, што Гарбуноў пакідае «Дынама» па заканчэньні ўгоды[18]. У студзені 2019 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[19]. У жодзінскай камандзе ня даў рады ў канкурэнтнай барацьбе з Уладзімерам Бушмам, у выніку чаго ў матчах зьяўляўся эпізадычна, а з верасьня праз траўмы выбыў да канца сэзону. У пачатку 2020 году заставаўся па-за складам ды не браў удзелу ў таварыскіх матчах. У сакавіку 2020 году кантракт з «Тарпэда-БелАЗ» быў скасаваны[20].
Міжнародная
30 сакавіка 2015 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Габону.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 2012, 2013
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2008, 2009
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2018
- Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2012, 2018
- У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013, 2018
- Уладальнік самай працяглай сухой сэрыі чэмпіянату Беларусі ў 2008 годзе
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads